«Сядзеш і проста націскаеш на педаль...»

КІРАЎЧАНЕ, як вядома, «всегда куда-то колесят», едуць на работу, у школу, магазіны і па іншых справах. Увогуле, райцэнтр з-за вялікай папулярнасці веласіпеда ў народзе называюць другім Шанхаем і маюць на гэта рацыю: цяжка тут знайсці чалавека, які б «не изведал всех достоинств колеса…», як у вядомай песні. І гэта добра: акрамя таго, што веласіпед — экалагічны транспарт, да таго ж эканомны, а язда на ім дадае здароўя і добрага самаадчування. І невыпадкова гарадок выхаваў славутых зорак веласпорту Беларусі, якія дабіваюцца поспехаў на прэстыжнейшых спаборніцтвах. Варта нагадаць выхаванцаў аддзялення веласпорту ДЮСШ Вольгу Масюковіч і Рамана Цішкова. Яны зараз займаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі і ўключаны ў алімпійскую зборную каманду Беларусі, якая рыхтуецца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Бразіліі. Лагічна, што ўзнікла ідэя правядзення раённай акцыі «На веласіпедзе — за здароўем!», якую ініцыіраваў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў і падтрымалі члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый раёна, кіраўчане, моладзь (яна да таго ж правяла ў межах акцыі свой конкурс «Моладзь — за здароўем на веласіпедзе!»).

Прыклад кіраўчан дастойны пераймання

І ўсё гэта, як паведамляла «БН», вылілася ў агульную акцыю, прысвечаную закрыццю веласіпеднага сезону: на двухколавыя машыны селі больш за 120 чалавек, ажыццявіўшы масавы заезд на 5 кіламетраў па вуліцах Кіраўска. Удзел у заездзе прыняў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў.

Падчас урачыстага адкрыцця заезду на гарадскім стадыёне Максім Рыжанкоў адзначыў, што вельмі рады прыняць удзел у гэтым практычна сямейным мерапрыемстве, паколькі для Кіраўска веласіпед — сямейны транспарт. А ўвогуле, па задумцы і арганізацыі — гэта свята веласіпеднага спорту. Ён пажадаў прысутным, каб заўжды жылі ў руху, а фізкультура і спорт займалі ў жыцці значнае месца. Можа, і не вялікі спорт, але вялікі па ўздзеянні на здароўе, самаадчуванне, падкрэсліў памочнік Прэзідэнта і выказаў удзячнасць кіраўніцтву раёна за ўвагу і падтрымку, якія аказваюцца спорту і фізічнай культуры, іх усебаковаму развіццю.

А Уладзімір Піскіжаў звярнуўся з заклікам, каб падчас гэтага заезду і ўвогуле, знаходзячыся на дарогах на веласіпедзе, кіраўчане заўжды  прытрымліваліся Правілаў дарожнага руху, бераглі сваё жыццё і здароўе, уласным прыкладам вучылі падрастаючае пакаленне таму, што гэтым транспартам можна карыстацца бяспечна і з карысцю для здароўя.

Найлепшыя пажаданні выказаў прысутным майстар спорту СССР, суддзя вышэйшай катэгорыі, ветэран веласіпеднага спорту Уладзімір Бяляўскі. Ён таксама  нязменны галоўны суддзя Мемарыялу Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага — спаборніцтваў па веласпорце рэспубліканскага ўзроўню. На тэрыторыі нашага раёна прайшло ўжо 45 Мемарыялаў! Уладзімір Сцяпанавіч прапанаваў стварыць на Кіраўшчыне клуб аматараў і прыхільнікаў веласіпеда, і прапанова была сустрэта шчодрымі апладысментамі ўдзельнікаў акцыі.

На старце заезду калону веласіпедыстаў узначалілі Максім Рыжанкоў, Уладзімір Піскіжаў, в.а. начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Віктар Сцяпанаў. Хоць перад стартам было адзначана, што гэта не спаборніцтвы, а проста заезд, азарт, прыўзняты настрой удзельнікаў і ўменне валодаць веласіпедам выклікалі жаданне паказаць добрую скорасць. А на фінішы райспажыўтаварыства частавала веласіпедыстаў гарачай гарбатай з пячэннем.

Пасля фінішу старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч падкрэсліла: яе здзівіла наяўнасць ва ўдзельнікаў заезду самых розных веласіпедаў: ад рарытэтных, яшчэ з савецкіх часін, да суперсучасных. І асабліва парадавала, што адгукнуліся на акцыю людзі самых розных узростаў: сапраўды, кіраўчан не трэба ўгаворваць сесці на веласіпед, гэта іх стыль жыцця.

Што датычыцца рарытэтных веламашын. Напрыклад, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Аляксандр Ткачоў паведаміў, што прымаў удзел у заездзе на веласіпедзе айчыннай вытворчасці, які яму падарылі бацькі, калі ён быў у 7 класе. Больш за трыццаць гадоў веласіпед на хаду!

«Узроставымі» імпартнымі веласіпедамі здзівілі прадстаўнік раёна газазабеспячэння Сяргей Лазаковіч і бухгалтар райспажыўтаварыства Святлана Печань: у першага быў двухколавы сябар вытворчасці Husqvarna, у другой — Sparta.

Завяршыць гэта хочацца радкамі з той жа песні, якой мы іх пачыналі: «Солнце на спицах, синева над головой, ветер нам в лица, обгоняем шар земной. Ветры и версты, убегающие вдаль, сядешь и просто нажимаешь на педаль…»

Удзельнікі акцыі падчас яе ўрачыстага адкрыцця даведаліся ад вядучых пра гісторыю стварэння першага ў свеце веласіпеда. Кожная краіна, як гэта прынята, «цягне коўдру» на свой бок. Але ёсць дзве асноўныя версіі. Першая — што краінай, у якой з’явіўся першы веласіпед, на той час ён называўся «колавай цялежкай», была Расія, а вынаходнікам — каваль Артамонаў. Але потым на гэта забыліся. А патэнт, як стваральнік першага веласіпеда, атрымаў у 1814 годзе нямецкі барон Карл фон Дрэз. Новы від транспарту ўяўляў сабой драўляны самакат, у якога не было педаляў. Аўтар даў яму назву «машына для хаджэння». Ішоў час, канструкцыя мадэрнізавалася. І толькі ў 1884 годзе веласіпед набыў сучасны выгляд.

Наталля ХАДАКОВА

Фота Максіма МІКЕШЫНА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter