Сябры, сябровачкі, адгукніцеся!

Праз час і адлегласць шукаюць дарагіх сэрцу людзей нашы наступныя чытачы

Праз час і адлегласць шукаюць дарагіх сэрцу людзей нашы наступныя чытачы

Жыхарка вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Вольга Іосіфаўна Сіліна (Хадановіч) чакае вестку ад сваёй сяброўкі Таісы Кончыц. У 1953—1954 гадах яна жыла ў горадзе Чачэрску і працавала ў райкаме камсамола.

“Прашу адгукнуцца маіх аднакурснікаў” — такім зваротам пачынаецца пісьмо з гарадскога пасёлка Ушачы Віцебскай вобласці. “Мы вучыліся ў Полацкім лясным тэхнікуме з 1969 па 1972 год, — напісала Марыя Іосіфаўна Лавейка-Літвінава, ураджэнка вёскі Скачыхі гэтага раёна. — Сорак гадоў таму мы раз’ехаліся па размеркаванні па родных кутках Беларусі. Нейкі час перапісваліся, а потым жыццё закруціла ўсіх: работа, замужжа, дзеці і сувязь абарвалася. Зараз чамусьці ўсё часцей азіраешся назад і думаеш: які ж гэта быў непаўторны і светлы час — студэнцтва. А гады няўмольна ляцяць і ляцяць... Хачу даведацца, як склаўся лёс маіх дарагіх сябровак. Аліна Урбановіч, Вольга Сідарава, Ірына Мялешка, Любоў Грэчка, Валянціна Ісачэнка, Галіна Жук, Вера Варанько і іншыя, я вас усіх памятаю”.

Ірына Вітальеўна Селіванава (у дзявоцтве Астахава), 1971 года нараджэння, ураджэнка і жыхарка горада Оршы, таксама просіць адгукнуцца сваіх аднакурсніц. З 1986 па 1989 год яны вучыліся ў Аршанскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 101.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter