Сябры “Народнай газеты” сустракаюцца ў Паставах

“Народная газета” — пастаянны ўдзельнiк Дзён беларускага пiсьменства — у нядзелю, 3 верасня, чакае сваiх сяброў у Паставах. Толькi для нашых чытачоў — разнастайныя сюрпрызы, свежы нумар газеты, выстава фотамайстра Аляксандра Шаблюка, карыкатуры мастака Алега Папова.

Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у вiктарыне “НГ” i выйграць прыз, аформiць падпiску на газету на IV квартал 2006 года.
Калi вы хочаце знайсцi сваiх блiзкiх, аднакласнiкаў, каханых, звяртайцеся да нас.
На нашым стэндзе можна не толькi пабачыць волат-агурок i прыгажуню-цыбулю, але i самiм паўдзельнiчаць у традыцыйным народным конкурсе “Велiкан-2006”: пахвалiцеся самай вялiкай агароднiнай i садавiнай, якая вырасла на вашай сядзiбе.
З “НГ” заўжды цiкава i весела. Святочны настрой на ўвесь дзень дапаможа падтрымаць пастаўскi ансамбль “Маладзiца”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter