Сябруюць гарады і людзі

На 56-годдзе Наваполацка прыедуць з 10 гарадоў-пабрацімаў

Удзел у святкаванні 56-й гадавіны Наваполацка прымуць дэлегацыі 10 гарадоў-пабрацімаў.

У Год гасціннасці арганізатары свята вырашылі даць яму гучны лозунг: «Наваполацк славіцца справамі і добрымі сябрамі!». Па традыцыі ў гора¬дзе праходзіць шмат цікавых і змястоўных акцый. Сярод іх — конкурс «Міс Наваполацк», творчыя выстаўкі, музейныя сустрэчы.

Не забыты і дзелавы вектар. Горад прыняў ўдзельнікаў эканамічнага форуму і 1-й міжрэгіянальнай універсальнай выстаўкі-кірмашу «Традыцыі і перспектывы». Вечарам адбылося гарадское свята «Выпускнік-2014». Сёння — сустрэча з першабудаўнікамі горада, свята кнігі. На вуліцах горада будуць працаваць шматлікія пляцоўкі, адбудуцца паказальнае выступленне ратавальнікаў і выстаўка тэхнікі службы МНС. У суботу — урачыстае шэсце, гала-канцэрты, феерверкі. Сёлета гараджане будуць ушаноўваць яшчэ аднаго ганаровага жыхара — такога высокага звання ўдастоены былы кіраўнік гарвыканкама Уладзімір Бічанін.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter