XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая будзе праходзіць з 11 па 15 лютага, пайшла на рэкорд: упершыню ў ёй удзельнічаюць 28 краін, а ганаровым госцем свята стане Кітай. Экспазіцыі разгорнуцца ў вялікім выставачным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14.

Сябе паказаць, другiх пагартаць

XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая будзе праходзіць з 11 па 15 лютага.
XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая будзе праходзіць з 11 па 15 лютага, пайшла на рэкорд: упершыню ў ёй удзельнічаюць 28 краін, а ганаровым госцем свята стане Кітай. Экспазіцыі разгорнуцца ў вялікім выставачным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. 

XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая будзе праходзіць з 11 па 15 лютага, пайшла на рэкорд: упершыню ў ёй удзельнічаюць 28 краін, а ганаровым госцем свята стане Кітай. Экспазіцыі разгорнуцца ў вялікім выставачным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14.

— Дзяржава сёння надае вялікую ўвагу і аказвае моцную падтрымку беларускай інтэлектуальнай, некамерцыйнай літаратуры, — зазначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. — Таму мы застаемся чытаючай нацыяй. Кніга замацоўвае гуманітарныя, інфармацыйныя і культурныя сувязі беларусаў. Лагічна, што ў гэтыя дні менавіта Мінск стане сусветнай сталіцай кнігі, якая атрымае сапраўды новае даханне. Буйныя экспазіцыі прадставяць Расія, Францыя, ЗША, Германія, Вялікабрытанія. Лепшыя прыклады выдавецкай дзейнасці дзяржаўных і незалежных выданняў пакажа і наша краіна. Нацыянальная экспазіцыя будзе разбіта на тэматычныя раздзелы: “Мая Беларусь”, зона энцыклапедычнай, літаратурна-мастацкай, навуковай і дзіцячай літаратуры. Кітайскі павільён зойме каля 400 квадратных метраў. 45 выдаўцоў гэтай краіны прадставяць болей за 5 тысяч кніг. 

Дарэчы, з удзелам кітайскіх гасцей пройдзе 35 мерапрыемстваў, у тым ліку падпісанне Мемарандума аб узаемных перакладах выданняў літаратурных твораў Кітая і Беларусі. Дырэктар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч нагадаў, што ўжо рэалізавана шмат сумесных кніжных праектаў. Пабачылі свет кніга “Беларусь вачыма кітайцаў”, зборнік “Стагоддзе на знаёмства”, серыя “Светлыя знакi: паэты Кiтая”. Скразной тэмай выставы-кірмашу стане 70-годдзе Вялікай Перамогі, у цэнтры ўвагі таксама Год моладзі. Да гэтых падзей прымеркаваны Міжнародны конкурс маладзёжнага патрыятычнага плаката, пераможцаў якога ўзнагародзяць дыпломамі. 

Акрамя таго, адзначаць лепшых удзельнікаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і творчага конкурсу маладых літаратараў “Першая глава”, дзе галоўны прыз — дзяржаўная падтрымка ў выданні першай кнігі. На арганізаваным упершыню Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час” прадстаўнікі 16 краін абмяркуюць ролю творчай інтэлігенцыі. Сярод гасцей чакаюць зорак расійскай літаратуры — пісьменнікаў Міхаіла Велера і галоўнага рэдактара “Литературной газеты” Юрыя Палякова. Уваход — свабодны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter