Святыня ў святыні

НА ЯЕ ўрачыстым адкрыцці пабывалі пілігрымы з розных куткоў нашай краіны і каталіцкае духавенства Беларусі — больш за 150 чалавек. Табліца ўсталявана на сцяне храма Pater Noster у сталіцы Ізраіля Іерусаліме. Яна керамічная, мае памер 1,2х2 м. Праца па вырабе табліцы была досыць складанай з-за асаблівасцяў беларускага алфавіту.

У Іерусаліме з’явілася табліца з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове.

НА ЯЕ ўрачыстым адкрыцці пабывалі пілігрымы з розных куткоў нашай краіны і каталіцкае духавенства Беларусі — больш за 150 чалавек. Табліца ўсталявана на сцяне храма Pater Noster у сталіцы Ізраіля Іерусаліме. Яна керамічная, мае памер 1,2х2 м. Праца па вырабе табліцы была досыць складанай з-за асаблівасцяў беларускага алфавіту.

— Інсталяцыя табліцы «Ойча наш» на беларускай мове ў Ізраілі — важная падзея не толькі ў рэлігійным плане, але і ў культурным, — адзначыў пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Расонах і каардынатар пілігрымак Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Вячаслаў Барок. — Гэта сведчыць аб тым, што культура нашай краіны гарманічна ўпісваецца ў культуру іншых народаў і займае сярод іх годнае месца. Табліца з’яўляецца сімвалам таго, што беларуская мова жывая, і, прынамсі, і яе на Беларусі шануюць. У тым ліку каталіцкі касцёл, які прыкладае шмат намаганняў, каб захаваць гэты дар Божы, якім з’яўляецца мова.

Асвячэнне табліцы ініцыяваў мітрапаліт Мінскі Тадэуш Кандрусевіч. Першапачаткова яно планавалася на май гэтага года, але ў сувязі з беатыфікацыяй Яна Паўла ІІ была перанесена на кастрычнік.

Пілігрымка беларусаў у Святую зямлю доўжылася цэлы тыдзень. За гэты час вернікі не толькі пабывалі на цырымоніі адкрыцця беларускай табліцы, але і наведалі найбольш значныя месцы, пра якія ўзгадваецца ў Евангеллі: сталіцу рымскіх пракуратараў Кейсарыю, святыя месцы ў наваколлі Галілейскага мора, Назарэт, гару Фавор, Мёртвае мора, раку Іардан, сам Іерусалім.

Падрыхтавана па матэрыялах інтэрнэт-крыніц

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter