Святынi — недатыкальныя!

Заява прэзiдыума Саюза пiсьменнiкаў Беларусi
Заява прэзiдыума Саюза пiсьменнiкаў Беларусi

У праўленне Саюза пiсьменнiкаў Беларусi прыходзяць лiсты ад ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны з просьбай растлумачыць пазiцыю пiсьменнiцкага грамадскага аб’яднання рэспублiкi ў адносiнах да публiкацыi беларускага пiсьменнiка Эдуарда Скобелева ў «Русском вестнике» (№ 16, 2007 г.) — «Спорное и бесспорное в национальном вопросе».

Развiваючы на старонках «Русского вестника» iдэю вяртання рускага народа да «нацыянальнай абшчыны» як «галоўнай умовы выхаду рускага народа з дэмаграфiчнай «катастрофы», Эдуард Скобелеў закранае i тэму адносiн сучаснiкаў да вынiкаў Вялiкай Айчыннай вайны. У прыватнасцi, называе «цынiзмам» саму арганiзацыю ўрачыстых мерапрыемстваў у гонар Перамогi ў маi 1945 года, вызначае ўшанаванне подзвiгаў, мужнасцi як «тэатралiзаванае шоу... пiяршчыну».

Прэзiдыум праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi разгледзеў на сваiм пасяджэннi дадзеную публiкацыю i лiчыць падобную трактоўку i ацэнку святочных шэсцяў, прысвечаных Дню Перамогi, не толькi непрымальнай, але i такой, што кiдае цень на ўсю пiсьменнiцкую супольнасць Беларусi. Прыватнае меркаванне Эдуарда Скобелева ў яго публiкацыi гучыць як прамое святатацтва i нiчога агульнага не мае з меркаваннем пераважнай большасцi пiсьменнiкаў Беларусi. Прэзiдыум таксама асудзiў спробы Скобелева сеяць у сваiх публiкацыях мiжнацыяльнальную варожасць.

Так, у артыкуле «Понимать историю, жить в истории» («Неман» № 1, 2005 г.) Скобелеў агучвае наступную думку: «Мессианский» третий рейх Адольфа Гитлера создали некие таинственные силы (пра якiя не гаворыцца адкрыта, чытачу самому даецца магчымасць здагадацца, пра што размова), с целью создания Израильского государства» (?!).

Далей — цытата: «Я понимаю, как тяжело, обидно и горько узнать вдруг искалеченному советскому ветерану, что он, защищая свою Родину, жертвуя в невообразимых лишениях собой и семьей, таскал каштаны из огня для главных архитекторов всех ужасающих событий. И, может быть, слава богу, что почти все они, ветераны, ушли из жизни, не зная этой возмутительной и убийственной правды...»

У «Завещании Сталина» Скобелеў дае наступны адказ на тое, хто ж усе–такi выток усiх бед на планеце: «Евреи всегда хотели господствовать и для того ссылались на свое якобы униженное положение...»

Прэзiдэнт Республiкi Беларусь, урад, народ Беларусi ўкладваюць у галоўнае Свята ветэранаў i ўсёй краiны не толькi матэрыальныя сродкi, але i душэўную, шчырую цеплыню i любоў да людзей, якiя прайшлi праз гарнiла Вялiкай Айчыннай вайны. Невыпадкова падчас шэсця ветэранаў у

людзей, якiя вiтаюць жывыя легенды, наварочваюцца слёзы.

Пятага кастрычнiка гэтага года члены прэзiдыума праўлення пiсьменiкаў Беларусi сабралiся ў Доме лiтаратара ў зале, створанай намаганнямi членаў саюза як месца мемарыяла, прысвечанага пiсьменнiкам — удзельнiкам вайны. Больш як дзвесце партрэтаў пiсьменнiкаў нагадваюць сённяшняму пакаленню аб той свяшчэннай вайне. Гэта мемарыяльная зала — сведчанне таго, што нiхто не забыты i нiшто не забыта, яна сцвярджае глыбiню i святасць памяцi пiсьменнiкаў пра сваiх братоў, якiя не шкадавалi сiл, здароўя i нават жыцця, абаранiлi нас ад фашысцкай чумы. I ў гэтым мы бачым праяву духу i пераемнасцi пакаленняў.

Прэзiдыум праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi сваiм аднагалосным рашэннем асуджае спробы iнтэрпрэтацыi вынiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама спробы распальвання мiжнацыянальнай варожасцi.

Iшла на пасяджэннi вострая размова i пра маральна–этычныя паводзiны некаторых членаў творчага саюза. Адзначалася, што кiраўнiцтву СПБ асаблiва варта праяўляць такт, узаемапавагу, быць дакладнымi ў выказваннях. Пiсьменнiку дадзены многiя правы, у тым лiку — i права на вострыя ацэнкi. Але да пiсьменнiка i патрабаваннi асаблiвыя — высокiя, тыя, што адпавядаюць узроўню адказнасцi i за сябе, i за лiтаратурны працэс увогуле, i, несумненна, за тое, што адбываецца ў грамадстве.

От редакции: Публикуем заявление белорусских писателей и ожидаем Ваших, уважаемые читатели, откликов и комментариев.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter