Святыні для ўсёй краіны

У Брэст прыбудуць галоўныя святыні Сусветных дзён моладзі

У суботу, 28 чэрвеня, у Брэст прыбудуць галоўныя святыні Сусветных дзён моладзі — крыж і абраз Маці Божай «Выратаванне рымскага народу». У пункце пропуску «Варшаўскі мост» польская моладзь перадасць іх на беларускі бок, адкуль крыж і абраз пачнуць сваё сусветнае паломніцтва. Святыні пранясуць праз горад і змесцяць у адным з брэсцкіх касцёлаў.

Сусветныя дні моладзі — мерапрыемства каталіцкай царквы, якое адбываецца раз у тры гады і на якое запрашаюцца маладыя людзі з усяго свету незалежна ад веравызнання. У 2013 годзе ў ім удзельнічала каля 1 мільёна чалавек. Наступныя СДМ пройдуць у 2016 годзе ў Кракаве. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter