Святочны месяц

ВЕТЭРАНУ Вялікай Айчыннай вайны, ардэнаносцу Казіміру Фамічу ВЕРНІКОЎСКАМУ спаўняецца 90 гадоў. Усё жыццё, плячо да пляча, крочыць ён разам са сваёй жонкай, вернай спадарожніцай Вольгай Якаўлеўнай. У іх на абодвух — і горкае дзяцінства, і баявое ваеннае мінулае, і слаўныя мірныя подзвігі. А галоўнае багацце: тры сыны, дзве дачкі, нявесткі, зяці, восем унукаў, тры праўнукі.

Сёлетні студзень для сям’і Вернікоўскіх з Беразіно асабліва багаты на падзеі

ВЕТЭРАНУ Вялікай Айчыннай вайны, ардэнаносцу Казіміру Фамічу ВЕРНІКОЎСКАМУ спаўняецца 90 гадоў. Усё жыццё, плячо да пляча, крочыць ён разам са сваёй жонкай, вернай спадарожніцай Вольгай Якаўлеўнай. У іх на абодвух — і горкае дзяцінства, і баявое ваеннае мінулае, і слаўныя мірныя подзвігі. А галоўнае багацце: тры сыны, дзве дачкі, нявесткі, зяці, восем унукаў, тры праўнукі.

Другая святочная навіна студзеня ў Вернікоўскіх: якраз на Ражаство Хрыстова нарадзіўся ў іх яшчэ адзін праўнучак. Маленькі Ільюша з матуляй пакуль, вядома, не прыедуць з Мінска на юбілей Казіміра Фаміча, аднак усе астатнія абавязкова збяруцца разам, у бацькоўскай хаце, каб павіншаваць дарагога чалавека.

Да юбіляра ўжо завіталі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі і старшыня Савета ветэранаў Мікалай Абазовік. Наведаліся да Вернікоўскіх са святочнымі пажаданнямі і падарункамі юныя шэфы з СШ № 2 і іх класныя кіраўнікі. Дзеці ведаюць пра гераічнае мінулае гэтых сціплых, але вялікіх людзей. Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медалі «За адвагу», «За вызваленне Прагі», «За Перамогу над Германіяй» і многія іншыя ўпрыгожваюць святочную вопратку Казіміра Фаміча. Здаецца, не менш узнагарод і ў жонкі ветэрана. За кожнай з іх — старонкі няпростага жыцця. Успаміны Вернікоўскіх перадаюцца ад юных шэфаў-дзесяцікласнікаў больш юным — чацвёракласнікам як слаўная і вельмі важная школьная эстафета.

Алена ГРОМАВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter