Свята з усім горадам

У 21.00 жыхароў і гасцей сталіцы запрашаюць да Палаца спорту

У 21.00 жыхароў і гасцей сталіцы запрашаюць да Палаца спорту.

Тут пачнецца канцэрт «Навагодняя карусель». У ім прымуць удзел Аляксандр Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, Вольга Плотнікава і іншыя зоркі. Мінчан павіншуюць клоуны, а таксама артысты шоу-групы «Прахін Бэнд» і шоу-балета пад кіраўніцтвам Валерыя Бурага. Святкаванне працягнецца да чатырох раніцы. У гэты ж дзень на тым жа месцы ў 13 гадзiн яго працягне праграма «Прывітанне, Новы год».

Што датычыцца грамадскага транспарту, то ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня некаторыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі будуць працаваць да 4.30. На гадзіну працягне працу і метрапалітэн. Апошніх пасажыраў ён прыме ў 2.30.

Цікава, што не абыдзецца ў гэты дзень і без маладых. Напярэдадні Новага года ў Мінску ажэняцца 12 сталічных пар.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter