Свята, якое дарункамi багата

З чаго пачыналiся “Дажынкi”? Вядома ж, з дзейснай падрыхтоўкi да iх. Гаспадары, якiя абапiралiся на падтрымку ўсёй рэспублiкi, рабiлi магчымае i немагчымае. Не пабаiмся гэтага слова, тытанiчная праца, але яна ўдзячная. Дзеля мяне, цябе – усiх  хлебаробаў рэспублiкi, якiя павiнны былi сабрацца.

З чаго пачыналiся “Дажынкi”? Вядома ж, з дзейснай падрыхтоўкi да iх. Гаспадары, якiя абапiралiся на падтрымку ўсёй рэспублiкi, рабiлi магчымае i немагчымае. Не пабаiмся гэтага слова, тытанiчная праца, але яна ўдзячная. Дзеля мяне, цябе –  усiх  хлебаробаў рэспублiкi, якiя павiнны былi сабрацца. Рамантавалi i фарбавалi, нанава ўзводзiлi i добраўпарадкавалi, упрыгожвалi
i ўпрыгожвалiся. Горад непазнавальна змянiўся, асаблiва яго “ўваходная” — Мiнская вулiца (дзе праспект!), Сацыялiстычная, Савецкая, Пушкiна, Кастрычнiцкая i iншыя. Цэлыя кварталы былi абноўлены, памаладзелi, а цэнтральная плошча, дзе планавалiся асноўныя дажыначныя мерапрыемствы, – сама iзюмiнка!

Вынiк  напружанай працы

I вось сюды, бы тыя ручаiнкi ў веснавую часiну, сцякаюцца святочныя калоны ганаровых гасцей, дэлегацый абласцей на чале са сваiмi кiраўнiкамi. Яны размяшчаюцца на гэткай вялiзнай адкрытай пляцоўцы ля амфiтэатра, якi сваiмi шатрамi, здавалася, аж у самае неба ўпiраецца.

Свята пачынаецца. Права “запалiць яго агонь” даецца механiзатару СВК iмя А.Неўскага Бабруйскага раёна Вiктару Пазняку i яго калегу з СВК “Рассвет” Кiраў-
скага раёна Мiкалаю Белакурскаму. Затым на сцэну амфiтэатра выходзiць намеснiк прэм’ер-мiнiстра рэспублiкi, старшыня аргкамiтэта фестывалю Iван Бамбiза. Ён цёпла вiншуе хлебаробаў, усiх прысутных з адкрыццём свята, падкрэслiвае, што яны яго заслужылi. Нягледзячы на ўсе капрызы прыроды, удалося атрымаць даволi багаты ўраджай—больш як 6 мiльёнаў тон зерня. Пры гэтым найбольшую прыбаўку ў параўнаннi з папярэднiм годам забяспечылi Вiцебская (34 працэнты) i Магiлёўская (4) вобласцi. Шклоўскi, Гродзенскi, Слуцкi, Мiнскi, Капыльскi, Магiлёўскi раёны нама-
лацiлi па 100 тысяч тон зерня. Ну а самым багатым караваем парадавалi працаўнiкi ЗАА “Зара” Магiлёўскага раёна – па 76 цэнтнераў з гектара.

“Дасягнутыя паказчыкi, — адзначыў прамоўца, — вынiк напружанай працы ўсiх аграрыяў рэспублiкi, а таксама той палiтыкi, якая праводзiцца ў краiне на аднаўленне i развiццё сяла, аснашчэнне гаспадарак сучаснай, высокапрадукцыйнай тэхнiкай, прымяненне навейшых тэхналогiй пры правядзеннi сяўбы i ўборкi ўраджаю. Мы i далей будзем iсцi гэтым шляхам, выкарыстоўваючы набыты вопыт, вашу, дарагiя перадавiкi, нястомную працу!”

А затым адбылося ўшанаванне перадавiкоў спаборнiцтва, якiя занялi другiя i трэцiя месцы. Яны адзiн за адным паднiмаюцца на сцэну, а адтуль – з цэлым наборам узнагарод, разнастайных прызоў, сярод якiх тэлевiзары, халадзiльнiкi, пральныя машыны i iншая складаная бытавая тэхнiка. А ўслед – музыка, песнi, дружныя апладысменты.

Не ўстрымалiся, каб не падысцi да аднаго з тых, хто павязаны чырвонай стужкай пераможца спаборнiцтва, дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства “Дружба” Сенненскага раёна Вiктара Цапоты:

— Наша сельгаспрадпрыемства, — расказвае ён, — створана, згодна з указам Прэзiдэнта, два гады назад. Можна сказаць, зусiм маладое. Аднак, нягледзячы на гэта, мы ўжо нямала чаго дасягнулi. Аб гэтым сведчыць амаль двайная прыбаўка ўраджаю ў параўнаннi з папярэднiм годам. Гэта дазволiла заняць другое месца ў Вiцебскай вобласцi. Аднак ужо цяпер нацэльваемся на больш шпаркую хаду. Для гэтага ў нас усё ёсць. Не апошнюю ролю адыгрывае i тая дапамога, якую аказваюць нашы спонсары ў асобе наваполацкага прадпрыемства па транспартыроўцы нафты “Дружба” i канцэрна “Белнафтахiм”. Мы ўдзячны iм, але самае  вялiкае дзякуй за цяперашнiя i, спадзяюся, будучыя дасягненнi, хацелася б выказаць нашым працаўнiкам механiзатарскай гвардыi.

А вось што расказаў Мiкалай Белакурскi, камбайнер СВК “Рассвет” Кiраўскага раёна:

— Нам з Вiктарам Пазняком давялося ўзнiмаць сцяг свята. Прызнаюся, хваляванняў было, бо вельмi ўжо гэта адказна! Што ж, удзячны тым, хто аказаў такое давер’е. Думаю, яго заслужыў. Сёлета разам са сваiм напарнiкам намалацiлi дзве з палавiнай тысячы тон зерня. Каб не надвор’е, маглi б i болей. Аднак наўрад цi хто папракне: рабiлi ўсё, што маглi! Ды цi мы адны так, усе камбайнеры праявiлi рупнасць i старанне. Спаборнiцтва са шматвопытным калегам Мiкалаем Драздом дапамагло. Так што ўдзячны i яму, i ўсiм тым, хто дапамагаў нам дабiцца высокiх паказчыкаў.

Дзякуй вам, хлебаробы! Дзякуй табе, дзяржава!

Галоўныя падзеi адбылiся на другi дзень свята, калi ўдзел у iм прыняў кiраўнiк нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Як цёпла вiталi Аляксандра Рыгоравiча прысутныя, шматтысячная аўдыторыя. Былая работнiца СВК “Гiгант” Бабруйскага раёна Любоў Паўлаўна Цэд, Герой Сацыялiстычнай працы паднесла кветкi. Незабыўны хвалюючы момант! Ну а затым – ушанаванне пераможцаў рэспублiканскага  спаборнiцтва, у якiм маральнае, матэрыяльнае заахвочванне – ключы ад легкавых аўтамабiляў. Што казаць, заслужаныя ўзнагароды, прымайце вiншаваннi!

Надавалi святочнасцi i канцэртныя выступленнi прафесiянальных i самадзейных артыстаў, якiя праходзiлi на разнастайных сцэнiчных пляцоўках горада i Бабруйскага раёна. Аднак галоўнае з iх – цэнтральная плошча горада. Тут адбыўся гала-канцэрт з удзелам вядучых беларускiх i расiйскiх выканаўцаў, а таксама прадстаўнiкоў музычнага i танцавальнага цэхаў Украiны, Латвii, Малдовы, якiя, мiж iншым, штогод прыязджаюць у Бабруйск на традыцыйны фестываль “Вянок дружбы”, што цяпер супаў з фестывалем хлебаробаў. А як абуджалi свята духавыя аркестры, якiя iгралi на плошчы Перамогi, у скверы каля “Трох ракет”, у iншых месцах — аркестры народных iнструментаў, фальклорна-энтнаграфiчныя групы.

Шмат было музыкi, вяселля. I не толькi: бабруйчане, госцi горада з задавальненнем аглядалi “Падворкi Магiлёўшчыны”,
якiя прадставiлi 23 раёны, выставу-продаж вырабаў народных майстроў з абласцей рэспублiкi, выставу-экспазiцыю традыцыйных вiдаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з фондаў музеяў вобласцi “Скарбы магiлёўскiх куфэркаў” i многае iншае – як гаворыцца, сумаваць не даводзiлася!

Купiць  можна  было  ўсё. 
I  прадаць...

Аднак, якое свята без гандлю, магчымасцi купiць той цi iншы тавар, прадукт. I тут мы павiнны сказаць, што гэта сфера была прадстаўлена надзвычай шырока – 440 гандлёвых арганiзацый рэспублiкi, 220 – спажыўкааперацыi. Цэны, канешне, нiжэй звычайных. Бойка iшоў гандаль. Гэта, напрыклад, добра было бачна па рабоце павiльёнаў мiнскага завода “Гарызонт”, вiцебскага “Вiцязь”, сталiчнага мотавелазавода, многiх iншых. Вялiкiм попытам карысталася прадукцыя Бабруйскага i Жлобiнскага мясакамбiнатаў, Рагачоўскага малочна-кансервавага камбiната i ншых. Канешне, тут многае залежыць ад знешняга афармлення гандлёвых аб’ектаў, выкладкi тавараў, умелага абслугоўвання.

На думку многiх, якраз такi прыклад паказвалi самi бабруйчане. 33 магазiны гархарчгандлю – усе, як лялечкi! Зразумела, не абышлося без належнай падрыхтоўчай работы. Аднак тут вопыт сказаўся, даўнiя традыцыi, а таксама ўмелае кiраў-
нiцтва з боку дырэктара гархарчгандлю Мiкалая Мiрончыка. Мiнiстр гандлю рэспублiкi Аляксандр Iванкоў, не адкладваючы на пасля, уручыў Мiкалаю Мiхайлавiчу за праяўленыя рупнасць i ўменне падзяку мiнiстэрства, з чым яго сардэчна павiншавалi калегi па гандлёвым цэху, усе знаёмыя.

А яшчэ адзначалi Клiчаўскае, Бабруйскае, Кiраўскае i iншыя райспажыўтаварыствы за ўмелую арганiзацыю кiрмашовага гандлю. Тут сапраўды было што паглядзець: з выдумкай, iнiцыятыўна. Дык жа i людзi iшлi, дзённая выручка павiльёнаў таго ж Клiчаўскага райспажыўтаварыства складала 16—17 мiльёнаў рублёў. Не выпадкова на яго тэрыторыi адбылося ўручэнне ўзнагарод лепшым работнiкам, якое праводзiў старшыня праўлення Белкаапсаюза Уладзiмiр Куляшоў. Уладзiмiр Вiктаравiч выказаў упэўненасць у тым, што i надалей сумежныя i больш аддаленыя райспажыўтаварыствы будуць пракладваць дарогу ў горад на Бярэзiне. “Думаю, — падкрэслiў ён, — тут не адмовяцца ад вашых паслуг, а будуць гэтаму толькi рады!”

Спрыяльная абстаноўка панавала на самiм свяце. Трэба адзначыць, што дакладна працавалi ўсе службы.
У тым лiку i прэс-цэнтр фестывалю ў будынку Бабруйскага райвыканкома. Тут заўжды былi гатовы выдаць неабходную iнфармацыю. Вельмi пастаралiся i гаспадары, i работнiкi iдэалагiчнага ўпраўлення Магiлёўскага аблвыканкома.

Ну i, вядома ж, святочны феерверк. Не можам сказаць дакладна, колькi людзей, якiя прысутнiчалi на цэнтральнай гарадской плошчы,  яго назiралi – дзесяць тысяч, дваццаць цi болей, але гэта было вiдовiшча, сапраўднае ўзрушэнне душы.

У заключэннi хацелася б прывесцi думку Валерыя Iванова, старшынi Шклоўскага райвыканкома:

— Наш раён – адзiн з пераможцаў рэспублiканскага спаборнiцтва, прыемна было атрымлiваць належачыя ўзнагароды з рук кiраўнiка краiны. Але ўжо сёння мы думаем
пра тое, каб развiць гэты поспех, гаспадарыць больш эфектыўна, усур’ёз заняцца перапрацоўчай прамысловасцю, на што i арыентуюць нас. Я б хацеў ад iмя сваiх калег, сябе асабiста выказаць шчырую падзяку гаспадарам, усiм тым, хто арганiзоўваў свята. Усе было цудоўна! Да новых сустрэч на такiх мерапрыемствах!

Вось i прайшло свята... Не, яно не прайшло, а застанецца з намi. Каб праз год адрадзiцца ў новай якасцi на гэты раз у Рэчыцы Гомельскай вобласцi.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter