Свята веры ў Дабро i Вясну

Беларускiя католiкi адзначаюць сёння свята сустрэчы Старога i Новага запаветаў.

Старцу Сiмяону ў Iерусалiмскiм храме было прадказана, што ён памрэ толькi пасля таго, як пабачыць Месiю. На саракавы дзень пасля Божага Нараджэння Дзева Марыя прынесла Езуса ў храм. Там i адбылася сустрэча Хрыста з Сiмяонам i прарочыцай Ганнай, сустрэча Бога i чалавецтва. Гэты дзень хрысцiяне (католiкi 2 лютага, праваслаўныя — 15-га) святкуюць як сiмвал веры, ачышчэння ад злых думак, як знак таго, што свет чалавечы штодня ахiнаецца Божай ласкай.
Найбольш распаўсюджаная ў Беларусi назва гэтага свята Грамнiцы. Лiчылася, што ў гэты дзень можа прагучаць першы гром. А ў касцёле асвячаюцца свечкi, грамнiчная свечка самы надзейны абярэг хаты ад пажару.
 А яшчэ продкi верылi, што ў гэты дзень “сустракаюцца” зiма i лета. I якi б траскучы мароз у гэты дзень нi быў, народная мудрасць гарэзлiва-весела загадвала: “Прыйшлi Грамнiцы — скiдай рукавiцы!”
Вера ў добры пачатак усяго на зямлi i ў вясну, якая ўсмiхаецца з-за снягоў i абавязкова хутка прыйдзе, — найлепшы антыдэпрэсант у лютаўскую завiруху. Галоўнае — гэту веру ў сабе знайсцi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter