«Хорошки» приглашают на праздничный концерт

Свята танца

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» запрашае на сольны святочны канцэрт «Зімачка», які адбудзецца 29 студзеня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Ён прымеркаваны да дня нараджэння калектыву. А яму сёлета спаўняецца ўжо 47 гадоў. І ўвесь гэты час кіруе ансамблем народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая. Дзякуючы яе намаганням і таленту артыстаў свет даведаўся пра беларускі народ, а самі беларусы адкрылі сваю культуру з новага боку. Менавіта Валянціна Іванаўна ўпершыню вывела на сцэну артыстаў у мяхах і скураных ботах. І пра беларусаў перасталі гаварыць як пра лапцюжны і бедны народ. І сёння для многіх нумары «Харошак» — сапраўднае адкрыццё. Напэўна здзівіць гледачоў і канцэрт «Зімачка».


У першым аддзяленні, паведамілі ў прэс-службе ансамбля, калектыў пакажа вакальна-харэаграфічныя пастаноўкі, у якіх знайшлі адлюстраванне зімовыя беларускія святы і абрады, у другім — маляўнічыя нумары з залатога фонду «Харошак». Да прыкладу, у праграме канцэрта — напоўненая смехам і весялосцю вакальна-харэаграфічная пастаноўка «Каляды», танец «Завея», прысвечаны прыгажосці роднай прыроды, танец «Кросны», рытм якога нагадвае стук кросен, і многае іншае.


«Харошкі» абяцаюць падарыць дзіўнае і непаўторнае свята высокага харэаграфічнага мастацтва, якое напоўніць гледачоў у гэтыя зімовыя дні цяплом, радасцю і добрым настроем.

mila@sb.by

Фота прадстаўлена прэс-службай ансамбля
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter