Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Беларускія артысты святкавалі Масленіцу на італьянскім востраве Сардзінія

Свята сонца і бліноў

З традыцыямі старадаўняга, дахрысціянскага свята провадаў Зімы ды сустрэчы Вясны знаёмілі мясцовых жыхароў італьянскага вострава Сардзінія прадстаўнікі постсавецкай дыяспары. Пра гэта напісаў у рэдакцыю Ганаровы консул Беларусі ў Кальяры Джузэпэ Карбоні.


У мерапрыемстве паўдзельнічалі і беларускія артысты: акардэяніст Уладзімір Гінько, цымбалістка Марыя Кучынская, салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага ансамбля “Харошкі”. Іх падтрымлівалі выхадцы з Беларусі, Расіі, Украіны, якія цяпер жывуць на Сардзініі. Галоўнай дзеяй святочнай імпрэзы стала музычна-песеннае шэсце па цэнтральных вуліцах горада, яскрава і відовішчна праходзілі  народныя забавы ды гульні. І, канешне, усіх гасцей свята частавалі блінамі.

Дарэчы, Масленіца на Сардзініі прайшла па ініцыятыве Ганаровага консульства Беларусі ў Кальяры і пры падтрымцы Фонду Сардзініі. Свята праводзілася на востраве ўжо не ўпершыню. Летась больш за 180 беларускіх артыстаў выступілі на розных святах у аўтаномным рэгіёне. “Святкаванне Масленіцы — гэта пачатак багатага на падзеі гадавога календара мерапрыемстваў, галоўнымі ўдзельнікамі якіх стануць беларускія артысты,” — напісаў Джузэпэ Карбоні.

Кацярына Аляксандрава

Голас Радзімы № 8 (3560), чацвер, 22 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter