Свята роднай мовы адзначылі ў Брэсце

Свята роднай мовы «Жывыя вытокі» адбылося Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры. 


Адкрыла ўрачыстае мерапрыемства кніжная выстава беларускіх аўтараў з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. На ей прыхільнікі роднай мовы з зацікаўленасцю слухалі малавядомыя звесткі з жыцця вядомых беларускіх аўтараў і пісьменнікаў Брэстчыны.





На арт-гадзіне «Дарогай міру і дабра» фіналісты абласнога конкурсу чытальнікаў эмацыйна прачыталі знакамітыя творы беларускіх паэтаў, а таксама атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Фінальным акордам свята стала стаў спектакль Сяргея Кавалёва «Стомлены д’ябал» у выкананні народнага драматычнага калектыву «AURA» Драгічынскага гарадскога Дома культуры. 









bogush@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter