200 000 сладких подарков, 80 елочных ярмарок, рождественская ярмарка: как Минск готовится к Новому году

Свята прыйдзе па раскладзе

Айчынныя вытворцы i аб’екты гандлю да святкавання Новага года гатовы. Пра гэта паведамiў Дзмiтрый Пляханаў, начальнiк аддзела арганiзацыi гандлю i грамадскага харчавання ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама»:

— Спажывецкi попыт задавальняецца па ўсiх групах харчовых i нехарчовых тавараў. Прадпрыемствы гандлю стварылi неабходныя запасы кандытарскiх вырабаў, шампанскага i iншых тавараў. Актывiзавана праца з пастаўшчыкамi па фармiраваннi асартыменту падарункаў i сувенiраў каляднай i навагодняй тэматыкi.

Актыўны продаж навагодняй атрыбутыкi чакаецца з сярэдзiны снежня.

Асартымент навагоднiх тавараў кандытарскай фабрыкi «Камунарка» налiчвае каля 60 найменняў, расфасаваных у розных форм i памераў баулы, тубы, мяккiя цацкi, у тым лiку ў выглядзе быка — сiмвала надыходзячага года. На сёння адгружана больш за 200 тысяч набораў вагой ад 300 грамаў да трох кiлаграмаў. Кожны здолее знайсцi падарункi па сродках, iх кошт — ад 4,7 рубля за 300 грамаў да 20,6 рубля за кiлаграм. Прадстаўлены i падарункi ад фабрыкi «Спартак» — ад 3,9 рубля за 300 грамаў да 18,42 рубля за 1,5 кiлаграма.

Шампанскае i iгрыстыя вiны на любы густ можна набыць ад 5,36 рубля да 15 рублёў за 0,75 лiтра.

У сталiчных унiвермагах арганiзавана работа спецыялiзаваных аддзелаў, дзе прадстаўлена больш за 3000  найменняў ёлачных упрыгажэнняў, падарункаў, сувенiраў у шырокiм цэнавым дыяпазоне.

Асаблiвым попытам у гэтым сезоне карыстаюцца светлавыя гiрлянды на батарэйках, навагоднiя галiнкi з ягадамi i шышкамi, кампазiцыi з кветкай «калядная зорка», драўляныя ўпрыгажэннi, а таксама ёлачныя цацкi пад даўнiну.

Актыўны продаж навагодняй атрыбутыкi чакаецца з сярэдзiны снежня. Ва ўнiвермагах сталiцы можна набыць звыш 100 вiдаў штучных навагоднiх дрэў, ёлак i соснаў, коштам ад 6,7 рубля да 802. Так, метровая ялiнка будзе каштаваць ад 6,7 да 116 рублёў, двухметровая — ад 54,8 да 960 рублёў. Для ранiшнiкаў i дзiцячых забаўляльных праграм прадаецца больш за 100 вiдаў карнавальных касцюмаў i масак ад 11 да 85 рублёў. Касцюмы ж Дзеда Мароза i Снягуркi можна набыць у цэнавым дыяпазоне ад 95 да 190 рублёў.

У сталiчных унiвермагах прадстаўлена больш за 3000  найменняў ёлачных упрыгажэнняў, падарункаў, сувенiраў.

Для рэалiзацыi жывых ёлак прадугледжана больш за 80 пляцовак. Гандаль яны пачнуць з 22 снежня i працягнуць да 31 снежня. Лясгасы паставяць каля 30 тысяч жывых ёлак. У залежнасцi ад вышынi яны будуць каштаваць ад 14 рублёў, дрэвы ў кадках — ад 28 рублёў.

Наведвальнiкаў унiвермагаў чакаюць шматлiкiя акцыi, распродаж, скiдкi — усяго паўтары тысячы розных мерапрыемстваў. Напрыклад, унiвермаг «Беларусь» 18 снежня будзе працаваць да 23:00, прапаноўваючы нехарчовыя тавары са скiдкамi 30 працэнтаў, а харчовыя — на 10 працэнтаў танней. Пакупнiкi ў маскарадных касцюмах атрымаюць у падарунак купон на 30-працэнтную скiдку, якiм можна будзе скарыстацца да 31 снежня.

Для рэалiзацыi жывых ёлак прадугледжана больш за 80 пляцовак.

На аб’ектах грамадскага харчавання пройдзе 850 выставак-продажу. Смачнасцi можна будзе ўбачыць у звычайным i банкетным выкананнi, а таксама заказаць на дом.

З 18 снежня 2020-га да 14 студзеня 2021 года на Кастрычнiцкай плошчы разгорнецца калядны кiрмаш. У 12 шкляных гандлёвых павiльёнах наведвальнiкi паспытаюць далiкатэснае мяса, саленнi, пiражкi i блiны з разнастайнымi начынкамi, шашлыкi, каўбаскi, стравы з бульбы, печавы, дэсерты i, зразумела, гарачы глiнтвейн. Не абыдзецца i без фаст-фуду, але толькi карыснага. У чатырох павiльёнах можна будзе набыць упрыгажэннi для дома i сувенiры.



На пляцоўцы каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў кiрмаш пачне працу таксама з 18 снежня. Дырэктар КУП «Мiнскзнешгандальiнвест» Марына Саевiч расказала, што ў 20 драўляных шале для наведвальнiкаў прыгатуюць шмат разнастайных пачастункаў, у тым лiку шашлыкi з морапрадуктаў, вустрыцы, мяса ў тандыры, блiнцы. Там будзе працаваць луна-парк з 7—8 атракцыёнамі, фотазона, 5D-кiнатэатр. 31 снежня з 20:00 да 23:00 запланавана фаер- i неонавае шоу. Дарэчы, у навагоднюю ноч кiрмашы будуць працаваць да 4:00. Кiрмашовы гандаль разгорнецца ў розныя днi ва ўсiх раёнах Мiнска.

Не забыты i супрацьэпiдэмiчныя меры: захоўваецца абавязковы масачны рэжым, рэкамендуецца трымаць дыстанцыю, чаму дапаможа спецыяльная разметка на асфальце.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter