Отмена заказов и перенос празднования на июль-август: как старшеклассники планируют провести выпускной вечер в период коронавируса

Свята па новым графіку

У гэтым годзе выпускнікі апынуліся ў няпростай сітуацыі: з-за каронавіруса яны вымушаныя выбіраць — адсвяткаваць заканчэнне школы ці адмовіцца ад урачыстасці дзеля сваёй жа бяспекі. Многія шукаюць залатую сярэдзіну: пераносяць свята на ліпень ці жнівень, з разлікам на паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі.

У Мінску выпускнікам уручаць атэстаты 10 чэрвеня. Урачыстасць моманту абяцаюць захаваць, але з агаворкай — забаўляльныя мерапрыемствы ў школах адмяняюцца. Карэспандэнт «Р» даведалася, як старшакласнікі плануюць адсвяткаваць выпускны ў перыяд каронавіруса, і якую праграму рабятам прапануюць івэнт-агенцтва.

У Мінску выпускнікам уручаць атэстаты 10 чэрвеня. Урачыстасць моманту абяцаюць захаваць, але з агаворкай — забаўляльныя мерапрыемствы ў школах адмяняюцца.

Заказ на будучыню

Каб даведацца, на што могуць разлічваць цяперашнія старшакласнікі, ужываюся ў ролю Шцірліца: буду прадстаўляцца выпускніцай. Тэлефаную па першым нумары. Прашу арганізаваць свята для 15 гасцей.

— У вас невялікая колькасць чалавек... У такім выпадку, каб цана была прымальнай, магу прапанаваць «падсяленне» да іншага выпускнога, калі там заказчыкі не будуць супраць, — пераконвае дзяўчына на тым канцы провада. — Дату мерапрыемства сказаць не магу, але дакладна не ў дзень выпуску. З-за каронавіруса мы з кліентамі абмяркоўваем варыянты правядзення ўжо пасля ўступных экзаменаў, калі эпідэміялагічная абстаноўка наладзіцца. Цяпер у нас адмянілі ўсе 15 заказаў.

У якасці праграмы мне прапанавалі паслугі вядучага, музычнага гурта, танцавальных калектываў, артыстаў арыгінальных жанраў і г.д. Для меню — два гарачых, парцыённую салату, закускі, садавіну, сокі, воды. Як лакацыя падыдзе банкетная зала ў гатэлі. Пры такім раскладзе на чалавека выйдзе каля 360 рублёў.

— А калі не «падсялялі», што можаце прапанаваць? — цікаўлюся я.

— Тады гэта можа быць вечарынка ў катэджы або лаунж-бары, — адказваюць лаканічна.

У чарговым івэнт-агенцтве я агучыла варыянт на 60 чалавек. Удакладняю:

— Падкажыце, мама кажа, што цяпер масавыя мерапрыемствы праводзяць з абмежаваннямі. Напрыклад, у кафэ і іншых установах нельга арганізаваць вяселле і іншыя заказныя мерапрыемствы. А ў нас такой праблемы не будзе?

— У любым выпадку, на арт-тэрыторыях і івэнт-холах усё магчыма, — запэўнівае арганізатар.

На 360—600 рублёў з чалавека мне прапанавалі маштабную праграму: прафесійнае гукавое і светлавое абсталяванне, вядучы, кавер-гурт, 2—3 нумары артыстаў арыгінальнага жанру, анімацыйная сустрэча гасцей, чырвоная дывановая дарожка, упрыгожванне залы, фотазона, відэограф, і на закуску пнеўмафеерверк.

Што з попытам?

Цяпер многія адмаўляюцца ад правядзення выпускных вечароў. Напрыклад, калі раней рыхтавалі паўнавартасную забаўляльную праграму, то сёння альбо адмяняюць заказы, альбо просяць палепшыць урачыстую частку. Як варыянт — дывановая дарожка, фотазона і дэкор залы. У такім выпадку кошт паслуг зніжаецца да 850 рублёў.

— У нас было больш за 10 заказаў на правядзенне выпускных вечароў. Большасць з іх адмененыя, — апісвае сітуацыю ўладальнік сталічнага івэнт-агенцтва. — Дзве школы вырашылі не адмаўляцца ад супрацоўніцтва, але змянілі фармат. Цяпер мы займаемся арганізацыяй урачыстай часткі. Будзем рабіць яе больш цікавай.

Многія івэнтары абмяркоўваюць варыянты выпускных з бацькамі. Правесці выдатнае свята можна і на вуліцы, падкрэсліваюць арганізатары. Акрамя таго, чаму б не зрабіць развітальны вечар аднакласнікаў у жніўні на свежым паветры, недалёка ад камфортнага катэджа. Дарэчы, гэтую прапанову кліенты агенцтваў успрымаюць нядрэнна.

Спытаем у адзінаццацікласнікаў

Ангеліна СТАРАВОЙТАВА, вучаніца 11 класа ДУА «Кастрычніцкая раённая гімназія»:

— Мне б хацелася, каб апошні званок і выпускны прайшлі традыцыйна. Вельмі крыўдна, што з-за сітуацыі з каронавірусам мы будзем пазбаўленыя свята, якое было ва ўсіх да нас. Але здароўе важней, і я гэта разумею. Вядома, хочацца бліснуць у новай сукенцы, якую я паспяшалася купіць у пачатку вясны. І школьная форма для апошняга званка ўжо вісіць у шафе. Але на бацькоўскім сходзе прынялі рашэнне не праводзіць частку са святкаваннем, будзе толькі невялікая ўрачыстасць у школе.

Аляксей ЦЫУЛЯ, вучань 11 «А» класа ДУА «Гімназія №61 г. Мінска»:

— Меркаванні аднакласнікаў падзяліліся: адны з-за каронавіруса не хочуць праводзіць ніякага святкавання, іншыя выказваюцца за ўрачыстасць. Апошніх большасць, да іх датычуся і я. Але з агаворкай: думаю, варта правесці выпускны вечар крыху пазней, калі эпідэміялагічная сітуацыя наладзіцца і ЦТ застанецца ззаду. Першапачаткова планавалі зняць кафэ. Але цяпер з-за каронавіруса ўсё адкладваецца на нявызначаны тэрмін. Спадзяюся, зможам сабрацца да сярэдзіны жніўня.

tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter