Сувениры и катание на пони, шашлыки из морепродуктов, жареные улитки, ароматный глинтвейн: в Минске открылись новогодние ярмарки

Свята на бойкiм месцы

Прадчуваю Новы год як нiколi, вельмi хочацца чагосьцi светлага i радаснага. Кожны этап змянення горада да будучага свята ўспрымаю як сiгнал: ужо зусiм хутка надыдзе час мандарынаў i шампанскага. Учора Мiнск даў чарговую адмашку: пачалi працаваць навагоднiя кiрмашы. У гандлёвых павiльёнах стаiць такi водар! Тым, хто на дыеце, даю параду: дазвольце сабе што-небудзь смачнае з гэтых гандлёвых «дворыкаў». «Р» даведалася, што i па якiх цэнах можна купiць на сталiчных кiрмашах.

У сталiцы — дзве традыцыйныя пляцоўкi для навагоднiх кiрмашоў.

Добрыя традыцыi

У сталiцы — дзве традыцыйныя пляцоўкi для навагоднiх кiрмашоў: на Кастрычнiцкай плошчы i ля Палаца спорту. Час працы першай — з 12:00 да 20:00 з 18 па 23 снежня i з 1 па 14 студзеня. За тыдзень да Новага года графiк мяняецца: з 12:00 да 23:00. А 31 снежня паласавацца прысмакамi з навагоднiх павiльёнаў можна аж да трох гадзiн ночы. Ля Палаца спорту ўсё «дзейства» разгортваецца з 14:00 да 21:00 у буднiя днi i з 12:00 да 23:00 у выхадныя. Кiрмаш працуе да 14 студзеня. Асаблiвы графiк прадугледзелi на 31 снежня: гандаль пачнецца звыкла ў 12:00, а скончыцца ў 03:00.

Першы дзень працы кiрмашу на Кастрычнiцкай плошчы. Хтосьцi праходзiць на невялiкай адлегласцi ад гандлёвых кропак, сочыць за «дзействам» здалёк, iншыя наблiжаюцца, зазiраюць унутр. «У разведку» прыйшла i сямейная пара — Галiна Фёдараўна i Аляксандр Юр’евiч. Яны заўсёднiкi навагоднiх кiрмашоў.

— Штогод прыходзiм i на Кастрычнiцкую плошчу, i ля Палаца спорту гуляем, — дзеляцца пенсiянеры. — У мiнулы раз закупiлiся па-буйному: розныя сувенiры, шарыкi, ялiнкi. Такiя кiрмашы ствараюць святочны настрой. Выдатна!

Сёлета гандлёвыя павiльёны на Кастрычнiцкай плошчы размясцiлiся ў чатырох шкляных домiках.

Бабулiны гасцiнцы

Сёлета гандлёвыя павiльёны на Кастрычнiцкай плошчы размясцiлiся ў чатырох шкляных домiках. У iх па тры маленькiя магазiны. У кожнага — свой кiрунак. Напрыклад, «Беларускiя далiкатэсы» прапануюць грудзiнку, мясныя рулеты, халоднае, марынаваныя агуркi i капусту, iншыя апетытныя смачнасцi. «Бабулiны гасцiнцы» вабяць пiражкамi i iншымi падобнымi вырабамi з разнастайнымi начынкамi. «Цешчын дом» адказвае за блiны, а «Шашлычны дом» сустрэне пахамi каўбасак на грылi i медавухi. У павiльёне пад назвай «Бульбаш» — печаная бульба з начынкамi. А «Мара ласуна» парадуе свежай выпечкай, зефiрам ручной работы, гарачым шакаладам. Некалькi лакацый гандлюе сiмвалiчнай прадукцыяй: ёлачнымi шарамi, цацачнымi Дзядамi Маразамi, Снягуркамi, снегавiкамi...

Дарэчы, у работнiкаў кiрмашу ў гэтым годзе дрэс-код: белыя камiзэлькi, вязаныя шапкi з пампонам i чорныя угi. Выглядае вельмi мiла. Вядома ж, выкарыстоўваюць i сродкi iндывiдуальнай абароны.

У суседнiм домiку гандлююць мяснымi дэлiкатэсамi: крылцы па-амерыканску — па 65 капеек, курыца грыль — па 99 капеек, смажанае на грылi сцягно кураняцi — 1 рубель 19 капеек. Усе цэны — за 100 грамаў. Гэты павiльён выдатна ўпрыгожаны. На невялiкiм столiку красуецца заснежаны домiк, на iншым — кампазiцыя з зiмовымi галiнкамi. Усё гэта зрабiла сваiмi рукамi прадавец Таццяна.


— Мая сястра працуе ў дзiцячым садку выхавальнiкам i па доўгу службы пастаянна нешта майструе. I я з ёй. Вось гэты домiк зрабiла з пенапласту, на дах наклеiла некалькi блiскучых блакiтных сняжынак, задэкарыравала на свой густ, апляла электрычнай гiрляндай. Атрымалася сiмпатычна.

Настрой у Таццяны ўжо навагоднi. Па яе назiраннях, сёлета свята чакаюць як нiколi. Таму атмасферныя месцы накшталт кiрмашоў наведваюць з задавальненнем.

Спадзяецца на добрую выручку i прадавец Вольга. Думае, што навагоднi гандаль на Кастрычнiцкай плошчы прынясе не менш, чым змена ў невялiкiм магазiне. Хоць плошча павiльёна на кiрмашы ў пяць разоў меншая.

У работнiкаў кiрмашу ў гэтым годзе дрэс-код: белыя камiзэлькi, вязаныя шапкi з пампонам i чорныя угi.

Не ўдарыць па кашальку

Радуе не толькi святочная атмасфера, але i цэны. Яны не адрознiваюцца ад тых, якiя мы прывыклi назiраць у супермаркетах. Напрыклад, перакусiць сырным праснаком можна за 1 рубель 20 капеек, квашанай капустай — за 49 капеек, а шашлык са свiнiны абыдзецца ў 2 рублi 40 капеек. Гэта за 100 грамаў. Можна парадаваць сябе i прысмакамi: пiрожнае «Напалеон» — 90 капеек, ёгуртна-чарнiчнае — 1 рубель 49 капеек, слоеная трубачка з бялковым крэмам — 85 капеек.

Ля Палаца спорту працуе 30 драўляных гандлёвых шале. У продажы — як традыцыйныя навагоднiя ўпрыгажэннi i падарункi, так i смачнасцi з сувенiрамi. На фуд-зоне пачастуюць дранiкамi i блiнамi, смажанымi слiмакамi, бургерамi i хот-догамi, шашлыкамi з морапрадуктаў, закускамi на грылi, глiнтвейнам. Разгорнецца i невялiкi парк атракцыёнаў, арганiзуюць катанне на понi i шоу самавараў.

tychko@sb.by

Фота Дзіяны Міхалевіч.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter