Свята Маці Божай Будслаўскай цяпер будзе адзначацца ў выхадны дзень.

Сёлетняя ўрачыстасць пройдзе 7 ліпеня.

Сёлетняя ўрачыстасць пройдзе 7 ліпеня. Як паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, свята было перанесена па шматлікіх просьбах вернікаў.

— Другое ліпеня, калі традыцыйна ўшаноўваюць абраз Будслаўскай Божай Маці, нярэдка выпадае на працоўны дзень, і не ўсе могуць сабе дазволіць прыехаць на свята. Пачынаючы з гэтага года, галоўныя ўрачыстасці ў Будславе будуць праходзіць у першую суботу ліпеня, —  паведаміў Тадэвуш Кандрусевіч.

На свята ў Будслаў штогод з’язджаюцца тысячы веруючых  з Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін. Улічваючы, што з гэтага года свята заўсёды будзе адзначацца ў выхадныя, пілігрымаў стане яшчэ больш.

— Мы толькі можам парадавацца гэтай навіне, — гаворыць старшыня Будслаўскага сельсавета Павел Швайкоўскі. — Няхай гэта будзе і 30, і 50 тысяч паломнікаў.  Мы, як  заўсёды, пастараемся падрыхтавацца  да свята, навесці парадак у вёсцы і сустрэць усіх паломнікаў, якія прыйдуць  пакланіцца Маці Божай Будслаўскай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter