Фестиваль-конкурс «Zа гранью» соберет лучших танцоров из Беларуси и зарубежья

Свята харэаграфіі

Міжнародны фестываль-конкурс лаўрэатаў у галіне сучаснага ха­рэ­аграфічнага мастацтва «Zа гранню» пройдзе ў беларускай сталі­цы трэці раз. З 7 па 9 лютага ён збярэ на пляцоўцы Палаца прафса­юзаў самыя моцныя дзіцячыя і маладзёжныя харэаграфічныя ка­лектывы з Беларусі, а таксама з краін блізкага замежжа. Па ўмовах фестывалю-конкурсу, удзельнічаць у ім могуць толькі ўладальні­кі Гран-пры і лаўрэаты першай ступені, паведамляе zagranyu.org. Званні павінны быць заваяваны ў мінулым годзе па выніках разнастайных конкурсаў і праектаў рэспубліканскага і міжнароднага статусу.

zagranyu.org

Канкурсанты будуць змагацца ў намінацыях «Тэатр танца», «Сучасная харэаграфія», «Эстрадны танец» у некалькіх узроставых катэгорыях. У спецыяльнай намінацыі «Рух сэрцам» выступяць дзеці з парушэннем слыху. Ацэньваць канкурсантаў будзе міжнародная судзейская калегія, якая складаецца з заслужаных харэографаў і дзеячаў культуры Беларусі і Расіі.

Акрамя конкурснай праграмы, удзельнікаў «Zа гранню» чакаюць майстар-класы ад прафесіяналаў з розных краін. Такім чынам фестываль дае таленавітым танцорам магчымасць не толькі паказаць сябе на вялікай сцэне, але і пашырыць прафесійныя сувязі, пачуць каментарыі ад славутых харэографаў. Прыемны бонус — падарункі кожнаму з удзельнікаў. Лаўрэаты першай, другой і трэцяй ступені атрымаюць кубкі і дыпломы, уладальнікі Гра-пры — грашовыя прызы па пяцьсот еўра. Арганізатарамі фестывалю-конкурсу выступаюць маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Продвижение» і прадзюсарскі цэнтр «Менада Групп».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter