Свята добрага слова

Зварот Прэзiдэнта Беларусi да ўдзельнiкаў i гасцей урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства
Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!

У дзевятнаццаты раз мы адзначаем Дзень беларускага пiсьменства. Сёлета эстафету прымае Вiцебскi край, горад Глыбокае. Слаўная сваёй гiсторыяй глыбоцкая зямля падаравала свету выдатнага мастака Язэпа Драздовiча, знакамiтага тэатральнага дзеяча Iгната Буйнiцкага, вядомага авiяканструктара Паўла Сухога.

Асаблiвасць сённяшнiх урачыстых мерапрыемстваў у тым, што яны праходзяць у Год кнiгi i ўносяць сваю лепту ў святкаванне 130–годдзя з дня нараджэння нашых класiкаў Янкi Купалы i Якуба Коласа.

Любоў да мастацкага слова i прага да ведаў спрадвеку былi неад’емнай часткай беларускага менталiтэту. На пачатку трецяга тысячагоддзя кнiга па–ранейшаму застаецца для нас крынiцай вопыту, натхнення, шчырай любовi да роднай зямлi. Менавiта сапраўдны патрыятызм, iнтэлект i духоў­насць дапамогуць нам пабудаваць шчаслiвую, моцную краiну.
Сардэчна жадаю ўдзельнiкам i гасцям свята здароўя, поспехаў у працы i дабрабыту.

Прэзiдэнт 
Рэспублiкi Беларусь 
Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?