Свята для ўсіх і кожнага

Парад войск і тэатралізаванае шэсце пачнуцца 3 ліпеня ў 21.30

Парад войск і тэатралізаванае шэсце «Беларусь — ад вызвалення да незалежнасці» пачнуцца ў Мінску 3 ліпеня ў 21.30. Удзельнічаць у праграме будзе больш за 3,7 тысячы вайскоўцаў і каля 240 адзінак баявой тэхнікі.

Традыцыйна парад адкрыюць выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. За імі перад трыбунамі пранясуць Сцяг Перамогі і штандары 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Фінальнай часткай шэсця стануць плац-канцэрт зводнай роты ганаровай варты і выступленне зводнага ваеннага аркестра.

Лейтматывам шэсця стане святкаванне 70-й гадавіны з дня вызвалення нашай краіны.

Пасля парада мінчан і гасцей сталіцы чакае гала-канцэрт «Дарогамі вызваліцеляў». У 23.45 пачнецца акцыя «Спяём гімн разам», а ў 00.00 начное неба Мінска асвецяць агні салюту.

Усяго напярэдадні і ў Дзень Незалежнасці ў Мінску адбудзецца больш за 80 мерапрыемстваў. Асноўнай святочнай пляцоўкай горада стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Канцэрты тут пройдуць 2—4 ліпеня. 

Адзначым таксама, што ў ноч з 3-га на 4 ліпеня грамадскі транспарт Мінска будзе працаваць да 3.00.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter