Свята ў бяспечным рэжыме

На Вялікдзень сталічная ДАІ працуе ва ўзмоцненым рэжыме

На Вялікдзень сталічная ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

У нядзелю 20 красавіка кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху і бяспекай на дарогах будзе павышаным. Пад наглядам супрацоўнікаў ДАІ будуць пешаходныя пераходы, паркоўкі і, вядома, захаванне вадзіцелямі хуткаснага рэжыму.

Дарэчы, ніякіх абмежаванняў дарожнага руху і перакрыцця вуліц у горадзе не будзе. А ля галоўных каталіцкіх і праваслаўных храмаў з’явяцца дадатковыя месцы для паркоўкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter