Свята будзе светлым

Як упрыгожаць Мінск да 950-годдзя

У ліку новых свет-лавых канструкцый ужо ўсталяваная арфа ў раёне Бел-дзяржфілармоніі
Фота Аляксандра Кушнера
Новай ілюмінацыяй, аб'ёмнымі светлавымі і дэкаратыўнымі канструкцыямі ўпрыгожаць Мінск, які 9 верасня будзе адзначаць свой 950-гадовы юбілей.

— Нядаўна мы замянілі гірлянды на ўчастку ад вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Машэрава, — расказвае пра навацыі начальнік вытворчага аддзела УП «Мінгарсвятло» Уладлен Чухін. — А зараз усталёўваем новыя святлодыёдныя расцяжкі ў колерах беларускага сцяга на праспекце Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайтэ да Гвардзейскай.

У раёне парка Перамогі і стэлы «Мінск — горад-герой» асвятляльныя апоры ўпрыгожылі элементамі дэкору ў выглядзе чырвонай зоркі. Новаўвядзенні ў светлавым афармленні запланаваны і на Партызанскім праспекце.

У ліку новых светлавых канструкцый ужо ўсталяваная вялікая арфа ў раёне Бел-           дзяржфілармоніі і бліскучая кніга, якая размесціцца на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі. Праца над кнігай толькі пачалася, вядзецца мантаж падмурка, але ў «Мінгарсвятле» абяцаюць, што да 9 верасня аб'ект будзе цалкам гатовы:

— Пасля свята кніга і арфа застануцца на сваіх месцах і будуць радаваць гараджан.

Упрыгажэннем горада да свята займаецца таксама ДП «Мінскрэклама». Да 9 верасня на плошчах і вуліцах установяць дэкаратыўныя канструкцыі, а каля гарадской Ратушы размесціцца вялікі торт з намаляванымі знакавымі месцамі горада. На фасадзе педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка мінчане і госці горада ўбачаць пано з выявай Ратушы і салюту, а на плошчы Незалежнасці — куб з сімволікай Мінска. Рыцарскі гарадок у стылістыцы XI—XII стагоддзяў узвядуць на зялёнай зоне праспекта Пераможцаў, дзе гараджане змогуць прыняць удзел у розных спаборніцтвах. Юлія МАТУЗАВА

matuzova@sb.by

Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?