Фестиваль «Зов Полесья» представит уникальные народные промыслы и самобытные традиции

Свята аўтэнтыкі

Аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна сёння добра ведаюць не толькі беларусы. Па-першае, тут знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр Нацыянальнага парка «Прыпяцкі», супрацоўнікі якога распрацавалі экалагічныя сцежкі, фотасафары і нават прагулкі на цеплаходзе. За такімі турыстычнымі цікавосткамі сюды прыязджаюць з розных краін. А па-другое, з 2010 года ў Ляскавічах праходзіць фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».

Фото  БЕЛТА

Ідэя правесці на Палессіі фестываль традыцыйнай культуры ўзнікла ў Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас наведвання Прыпяцкага рэгіёна. Думка прыйшлася даспадобы многім. Песні, прыпеўкі, народныя абрады, сакавітая палеская мова, вышываныя і тканыя ўборы, вырабы з лазы і дрэва, мочаныя яблыкі з бочкі і мёд у калодах... Кожны форум знаёміць гасцей з унікальнымі палескімі скарбамі.

Сёлета «Кліч Палесся» пройдзе 15 жніўня. Арганізатары рыхтуюць багатую культурную праграму. Парадуе гасцей абноўленая традыцыйная фестывальная пляцоўка, якая ператварылася ў гісторыка-этнаграфічны музей пад адкрытым небам. Свае прэзентацыйныя падворкі рыхтуюць прадстаўнікі васьмі раёнаў Гомельскай вобласці і трох — Брэсцкай. Па традыцыі на свяце назавуць імёны ўдастоеных спецыяльнага звання «Ганаровы паляшук». Выберуць і «Прыгажуню Палесся». Адной з асаблівасцей «Кліча Палесся» гэтага года, паведаміляе БЕЛТА, стане Мазырскі эканамічны форум, адзін з дзён якога пройдзе на фестывальнай пляцоўцы. Па папярэдніх звестках, удзел у ім прымуць дэлегацыі з 15 краін.

Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін пасля пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы фестывалю падзяліўся з журналістамі меркаваннем наконт правядзення гэтага свята:

— Нягледзячы на тое што Беларусь — невялікая краіна, яна ўнікальная і разнастайная сваімі культурнымі традыцыямі і прыроднымі асаблівасцямі. І мы павінны рэкламаваць яе, раскрываць патэнцыял. Фестывалі, у тым ліку «Кліч Палесся», дапамагаюць паказваць яе ўсяму свету. Гэта не толькі арганізацыя адпачынку беларусаў і гасцей, але і дадатковая магчымасць расказаць пра наш унікальны край.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter