Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Знакавыя міжнародныя праекты ў Вялікім тэатры Беларусі прыцягваюць увагу публікі напярэдадні Каляд і Новага года

Свой голас і свой твар

Рознымі шляхамі пашыраецца інфармацыя пра нашу Бацькаўшчыну ў свеце. Пра Мінск усё часцей гавораць і як пра горад, у якім праходзіць Калядны оперны конкурс маладых выканаўцаў. Калегі з Вялікага нам паведамілі: 111 удзельнікаў з 16 краін прыехалі ў Мінск. Сёлета, як і раней, найбольш ўдзельнікаў з Расіі, Беларусі ды Украіны. Прыехалі спевакі з Грузіі, Казахстана, Арменіі, Ізраіля, ЗША, Малдовы, Латвіі, Кітая, Азербайджана, Францыі, Эстоніі. Пераважаюць сапрана, менш мецца-сапрана, тэнараў, барытонаў і басоў. І ёсць два басы-барытоны.

На сходзе, якім адкрываўся конкурс, да яго ўдзельнікаў звярнуўся генеральны дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Грыдзюшка. Ён нагадаў, што конкурс ужо чацвёрты па ліку, і паўдзельнічала ў ім больш за 400 спевакоў. Дзякуючы ў тым ліку й мінскай сцэне многія з іх здабылі ўжо вядомасць, папулярнасць на сусветных оперных пляцоўках. Але самае галоўнае, лічыць Уладзімір Паўлавіч, што Калядны конкурс вакалістаў у Мінску атрымаў свой твар. На ім пануе непаўторная творчая атмасфера, самі ўдзельнікі сведчаць пра аб’ектыўнае судзейства журы.

Рыгор Арэшка

Голас Радзімы № 48 (3552), чацвер, 21 снежня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter