Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) адобрыў вылучэнне фінансавага крэдыту Беларусі ў памеры 2 мільярдаў долараў

Своечасовы крэдыт для стабільнага росту

Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) адобрыў вылучэнне фінансавага крэдыту Беларусі ў памеры 2 мільярдаў долараў
Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) адобрыў вылучэнне фінансавага крэдыту Беларусі ў памеры 2 мільярдаў долараў  

Сродкі будуць прадастаўлены сямю траншамі на працягу трох гадоў, пры гэтым першы транш у памеры паўмільярда долараў ужо быў атрыманы. У ЕФСР асабліва адзначылі, што краіна выканала ўсе ключавыя ўмовы ў рамках гэтага траншу.

Астатнія шэсць траншаў будуць прадастаўляцца па меры выканання адпаведных умоў. З іх два траншы прыйдуць сёлета, тры — у 2017-м і адзін — у 2018 годзе.

— Крэдыт падтрымае Праграму рэформ Урада і Нацбанка, якая складаецца з двух буйных блокаў мер эканамічнай палі-тыкі — стварэнне макраэканамічных перадумоў эканамічнага росту і правядзенне рыначных рэформ, нацэленых на забеспячэнне яго ўстойлівасці, — адзначылі ў прэс-службе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). — Для дасягнення макраэканамічнай стабілізацыі, уключаючы заяўленыя мэты па ўзроўні інфляцыі і валавых міжнародных рэзервах ва ўмовах лібералізацыі цэн.

Праграмай, у прыватнасці, прадугледжваецца ўзмацненне кантролю над грашовай прапановай, правя­дзенне гібкай валютнай палітыкі і дасягненне бездэфіцытнага бюджэту.  

Структурныя меры палітыкі прадугледжваюць значнае павелічэнне ўзроўню пакрыцця расходаў на ЖКГ тарыфамі для насельніцтва з 30 пра­цэнтаў на канец 2015 года да 70 працэнтаў — на канец 2017 года. Як чакаецца, гэта прывядзе да скарачэння бюджэтных субсідый прадпрыемствам ЖКГ, рацыяналізацыі спажывання паслуг ЖКГ насельніцтвам і скарачэння перакрыжаванага субсідзіравання як важнага фактару павышэння канкурэнта-здольнасці беларускай эканомікі. З мэтай больш эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў камбанкаў, зніжэння рызык ліквіднасці і крэ­дытных рызык прадугледжваецца скарачэнне дырэктыўнага крэдытавання на 1 працэнт і 2 працэнты ВУП у 2016 і 2017 гадах адпаведна. Гэта разам з лібералізацыяй цэн, адменай дырэктыў­ных паказчыкаў для дзяржпрадпрыемстваў, скарачэннем назапашанага разрыву паміж ростам рэальнай заработнай платы і прадукцыйнасці працы, мерамі па павышэнні прадпрымальніцкай ініцыятывы, паніжэннем рэгулятыўных выдаткаў для бізнесу, а таксама стымуляваннем працэсу прыватызацыі, будзе садзейнічаць павышэнню патэнцыялу эканамічнага росту.

Вячаслаў Іваноў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter