Свежыя агурочкі ад камбіната «Рассвет»

Хапае ім і цяпла, і святла, і догляду працаўнікоў.

Вясна пакуль не спяшаецца ўступаць у свае правы. А між тым у вытворчых памяшканнях цяплічнага камбіната СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна ва ўсю зелянеюць і ўжо амаль два месяцы даюць ураджай агуркі

Хапае ім і цяпла, і святла, і догляду працаўнікоў.

Пад агуркамі, як і летась, занята 2,3 га цяплічных плошчаў. Аднак, па словах агранома-брыгадзіра Марыі Кукабака, ураджайнасць сёлета значна вышэйшая. Для росту, апрацоўкі і барацьбы са шкоднікамі рассветаўцы выкарыстоўваюць толькі біялагічныя метады, а прымяненне хімікатаў выключана.

Дарэчы, набыць агуркі вытворчасці СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага можна ў магазінах Кіраўскага райспажыўтаварыства па ўмераным кошце. Агуркі таксама рэалізуюцца ў Бабруйску і экспартуюцца за мяжу — у асноўным у Расію.

Акрамя агуркоў, у СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага збіраюць з закрытага грунту ўраджай таматаў. Першы быў атрыманы ў сярэдзіне сакавіка. Высадзілі на расаду раннія сарты капусты, у хуткім часе плануюць высадзіць і познія.

Яўгенія КАРАНКЕВІЧ

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter