Около 150 произведений молодых авторов выставили во Дворце искусств, за лучшие из них предусмотрены денежные премии

Свежы позірк

Трапіць на прэстыжную выставачную пляцоўку ў цэнтры сталіцы — мара большасці маладых мастакоў. Дзякуючы рэспубліканскаму конкурсу «Трыенале маладых мастакоў», арганізаванаму сёлета Міністэрствам культуры, Нацыянальным гістарычным музеем, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў і Беларускім саюзам мастакоў, многія змаглі яе здзейсніць. Творы, адзначаныя адборачнай камісіяй конкурсу, склалі экспазіцыю выставы, якая адкрылася на гэтым тыдні ў Палацы мастацтваў.

yandex.net

У праекце прынялі ўдзел выпускнікі, студэнты і навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, работнікі культуры і адукацыі. Конкурс праводзіўся ў намінацыях «Скульптура», «Жывапіс», «Графіка», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Навацыя (арт-праект, інсталяцыя)», «Мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка», «Куратарскі праект у сферы выяўленчага мастацтва». Лаўрэатаў у кожнай з намінацый журы вызначыць у межах працы экспазіцыі ў Палацы мастацтваў. Наведвальнікі выставы таксама змогуць аддаць свае галасы за твор, які спадабаецца ім найбольш — такім чынам будзе вызначаны пераможца ў намінацыі «Глядацкая сімпатыя».

Імёны пераможцаў аб’явяць 23 жніўня на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 60 базавых велічынь — крыху больш за 1,5 тысячы беларускіх рублёў. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter