Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Мінску пройдзе “Дзень вышыванкі”

Светлыя ўзоры

Мець сёння ў гардэробе вышыванку — гэта не толькі знак павагі да роднай культуры, але і вельмі модна. Пацверджаннем таму — акцыя “Дзень вышыванкі”, якая пройдзе ў Мінску 2 ліпеня. Свята адбудзецца на пляцоўцы каля Палаца спорту: пачнецца з выстаў і майстар-класаў, прэзентацыі сувенірнай прадукцыі, народных промыслаў. Будуць прадстаўлены і стравы беларускай кухні. Ладзіць мерапрыемства Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Паводле складзенай праграмы, свята пачнецца флэшмобам “Усе ў вышыванках” і арт-парадам “Пад сцягам з вышыванкай”. Потым адбу-дзецца адкрыццё “Дня вышыванкі” з удзелам ганаровых гасцей. Наведнікі свята ўбачаць дэфіле мадэлей у нацыянальных строях, інтэрактыўную экспазіцыю “Родны кут”. А кожны рэгіён краіны прадставіць асобную канцэртную праграму.


У час акцыі пройдуць флэшмоб “Пацалунак у вышыванцы”, квест “Мая Беларусь”. Будуць працаваць фотамайстэрня “Натхненне”, спартыўная пляцоўка. А ўвечары адбудзецца дыскатэка “Вышыванка.by”.

Дарэчы, пра значэнне вышыванкі казаў нядаўна міністр замежных спраў Уладзімір Макей: “Вышыванка для нас — гэта нацыянальны сімвал. Арнамент гэтай кашулі ніколі не прапаведаваў зло, а, наадварот, — мір, дабро і спакой. Ён адпавядае менталітэту беларускага народа, яго душы”.

У БРСМ адзначылі: “Дзень вышыванкі” пройдзе ўжо ў другі раз. Упершыню свята ладзілі летась разам з Мінгарвыканкамам і Міністэрствам культуры.

Голас Радзімы № 24 (3528), чацвер, 29 чэрвеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter