В Национальном художественном музее покажут, как рождаются картины

Свет жывапісу і скульптуры

Фестываль візуальнага мастацтва Art is… арганізуюць у Нацыянальным мастацкім музеі 1 лютага. Форум пройдзе ўпершыню і стане своеасаблівым эксперыментам і для гасцей, і для ­ўдзельнікаў. Арганізатары хочуць прыпадняць заслону над тым, якім чынам ствараюцца шэдэўры мастацтва. Як анансуе сайт фестывалю artfest.by, аўтары не проста выставяць свае работы ў галерэі, але і пакажуць працэс працы над імі. Такім чынам у наведвальнікаў з’явіцца магчымасць пагутарыць з мастакамі, пазнаёміцца з тэхнікамі і зразумець, як нараджаецца мастацтва.

pixabay.com

Госці фестывалю змогуць наведаць майстар-класы па графіцы, жывапісе, скульптуры, мазаіцы і гэтак далей. Таксама ў межах фестывалю будуць право­дзіц­ца адкрытыя ўрокі, на якіх кожны зможа сам паспрабаваць сябе ў той ці іншай тэхніцы і забраць з сабой уласны твор. Так, Святлана Петушкова і Алена Манько прачытаюць лекцыю пра літаграфію. Антон Радзівонаў правядзе майстар-клас па масляным жывапісе і партрэце з натуры. Дзмітрый Шапавалаў раскажа пра афорт і лінагравюру. Студыя Rework навучыць шаўкаграфіі — наведвальнікі фестывалю змогуць самі надрукаваць паштоўку.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter