Свет не без добрых ідэй

Навукоўцы МНС прадставяць на фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ўнікальны антытэрарыстычны комплекс

Сёння ў Мінску збяруцца сотні таленавітых людзей з усёй краіны. На фінале маштабнага рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прэзентуюць каля 120 унікальных праектаў. Сферы самыя розныя — бу-даўніцтва, бія- і нанаіндустрыя, нацыянальная бяспека, медыцына і многае іншае. Напярэдадні заключнага этапу конкурсу мы даведаліся падрабязнасці пра ідэі аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу — наву-коўцаў-выратавальнікаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Пра якія інавацыйныя праекты ідзе гаворка, высвятляла карэспандэнт «Р».

«Антытэрарыстычны комплекс» Алены ПАСАВЕЦ павінны зрабіць свет вакол нас больш бяспечным.

Тэхналагічная навінка Алены Пасавец павінна зрабіць свет вакол нас больш бяспечным. Дацэнт кафедры арганізацыі службы, нагляду і прававога забеспячэння УГА МНС дэманструе, як выглядае ўнікальны «Антытэрарыстычны комплекс» і тлумачыць:

— Колькасць тэрактаў у свеце пастаянна расце. Небяспека нам пагражае нашмат менш, чым у іншых краінах, але ўсё ж... Былі і ў нас трагедыі, той жа выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая». Пасля гэтага мы сталі сур’ёзна думаць, як прадухіліць падобны жах.

Малады навуковец Аляксандр ЛУК'ЯНАЎ распрацаваў інавацыйны вогнеахоўны састаў.
 
Комплекс для прадухілення тэрактаў у месцах масавага знаходжання людзей ужо запатэнтаваны, але працягвае ўдасканальвацца. Алена Пасавец расказвае, чым жа распрацоўка зможа дапамагчы ў небяспечнай сітуацыі:

— Да прыкладу, супрацоўнік метро знайшоў падазроны прадмет. Накрывае яго спецыяльным «каўпаком». Адразу блакіруецца радыёсігнал — выбуховае прыстасаванне ўжо нельга актываваць на адлегласці ў сто, дзвесце, пяцьсот метраў. Калі падазронае прыстасаванне ўсё ж такі выбухне, наступствы будуць мінімальныя.

Прамочваем тканіну растворам. Ён лакалізуе ачаг пажару і не дае распаўсюдзіцца агню.
 
Складнікі ўнікальнага комплексу можна цалкам вырабляць і збіраць у нашай краіне. Дарэчы, цуда-комплекс з дыяметрам каля метра выглядае як усечаны конус. У корпусе з трывалага матэрыялу падвоеныя сценкі, а паміж імі поласць, якая запаўняецца вадой, каб надаць канструкцыі вагу. У вадкасці таксама адбываецца рассейванне энергіі выбуху. Спецыяльная «спадніца», якая знаходзіцца ў ніжняй частцы прылады, дадаткова знізіць асколачнае дзеянне. Наступствы выбуху будуць мінімальныя — людзі, якія апынуліся побач, не пацерпяць.

...На «Шоу тэхналогій» конкурсу «100 ідэй для Беларусі» таксама прэзентуюць праект Аляксандра Лук’янава. Малады навуковец распрацаваў інавацыйны вогнеахоўны састаў. Ён лакалізуе ачаг пажару і не дае распаўсюдзіцца агню. Ці так гэта, правяраем у лабараторыі.

Ад запалкі тканіна імгненна загараецца і ўжо праз некалькі секунд шугае сінім полымем.

— Большасць пажараў адбываецца ў жылых памяшканнях. Агнём ахопліваюцца дываны, абіўка мяккай мэблі, гардзіны, адзенне або ўцяпляльнік, — распрацоўшчык кажа і падпальвае звычайную тканіну. Ад запалкі тая імгненна загараецца і ўжо праз некалькі секунд шугае сінім полымем. Для параўнання тое ж самае прарабляе з іншым узорам тэкстылю, які папярэдне прамачыў інавацыйным растворам. Вынік адрозніваецца кардынальна — тканіна ўсяго толькі абвуглілася, і агонь далей не пайшоў.

Спецыяльны састаў павінен абараняць поліэфірныя матэрыялы і рэчы на іх аснове. Раствор бяспечны для чалавека, нетаксічны і максімальна эфектыўны. А яшчэ — эканамічны.

— Падобныя растворы зараз закупляюцца ў Аўстрыі, Швейцарыі, у нямецкіх вытворцаў. Мы нацэлены на імпартазамяшчэнне. Нашай распрацоўкай ужо зацікавіліся прадпрыемствы лёгкай прамысловасці краіны, — Аляксандр Лук’янаў спадзяецца ўразіць гледачоў і журы.

У мінулым годзе распрацоўка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС заваявала Гранпры конкурсу і атрымала важкую фінансавую падтрымку.

Дарэчы, у гэтым годзе навукоўцы-ратавальнікі на фінале «100 ідэй для Беларусі» прадставяць адразу чатыры інавацыі. На галоўны кірмаш маладзёжных ідэй краіны таксама атрымалі пуцёўку «Ствол пажарны ручны ўніверсальны камбінаваны «Вікінг» і «Праграмнае забеспячэнне «Мой бяспечны дом». Удзельнікі конкурсу разлічваюць на высокую ацэнку экспертаў. Дарэчы, у мінулым годзе распрацоўка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС заваявала Гран-пры конкурсу і атрымала важкую фінансавую падтрымку.

ypopko@bk.ru

Автор фото: Юрий МОЗОЛЕВСКИЙ
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?

Новости
Все новости