«Сваё жыццё, сваю краіну на рай замежны не змяню»

Рыгора Бабчанка прэзентаваў зборнік вершаў «Вяртанне»

На прэзентацыі зборніка вершаў Рыгора Бабчанка «Вяртанне» ў Ельскім раённым Доме культуры «Колас» не было свабодных месцаў
На прэзентацыі зборніка вершаў Рыгора Бабчанка «Вяртанне» ў Ельскім раённым Доме культуры «Колас» не было свабодных месцаў


На прэзентацыі зборніка «Вяртанне» доктар сельскагаспадарчых
навук, ганаровы грамадзянін Ельскага раёна Міхаіл КАДЫРАЎ,
дырэктар саўгаса «Камуніст» Рыгор БАБЧАНОК,
дырэктар дапаможнай школы-інтэрната Якаў ЛІПСКІ,
пісьменнік Уладзімір ЛІПСКІ.

ТАКАЯ ўвага да паэтычнага слова тлумачыцца проста. Аўтар — патомны хлебароб, дырэктар мясцовага саўгаса «Камуніст» Рыгор БАБЧАНОК. Рыгор Уладзіміравіч амаль дваццаць гадоў кіруе адной з самых моцных гаспадарак гомельскага Палесся. Яна нарадзілася ў балотах 40 гадоў таму разам з адваяванымі ў багны палямі і сенажацямі, пабудаванымі з нуля сядзібамі. Зараз пасёлак Зашыр’е, дзе размясцілася цэнтральная сядзіба саўгаса, нават не аграгарадок у звычайным сэнсе. Гэта невялікі па памерах горад з асфальтаванымі вуліцамі, скверамі, шматпавярховымі дамамі і фантанамі. А галоўны прынцып тут — «У Зашыр’і жыць не гожа — незаможна, непрыгожа».

Зразумела, падтрымать свайго кіраўніка прыехала ў райцэнтр нямала зашырцаў. Сярод іх пераможцы фестывалю-кірмашу «Дажынкі» розных гадоў Віктар Кашэвіч, Рыгор Казачэнка, Уладзімір Давыдзюк. А ўсяго іх каля дзесяці. Соллю зямлі назваў палескіх хлебаробаў ганаровы госць, вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. А шматлікіх жураўлёў у гэтых мясцінах — сімвалам урадлівасці і заможнасці.

Кожны амаль з шасці тысяч гектараў сельгасугоддзяў гаспадаркі — асушаныя землі. Капрызныя тарфянікі не заўсёды дзякуюць сваім пакаральнікам. Але ж дзякуючы намаганням руплівага гаспадара з душой паэта стабільна атрымліваюць высокія ўраджаі зерня і траў. Аб гэтым гаварыў на вечарыне доктар сельскагаспадарчых навук, ганаровы грамадзянін Ельскага раёна Міхаіл Кадыраў.

Ёсць у Рыгора Бабчанка яшчэ адна грамадская пасада. Аб ёй мала хто ведае. Ён ганаровы дырэктар Ельскай дапаможнай школы-інтэрната. На сталах дзяцей са складаным лёсам садавіна і гародніна з саўгаса «Камуніст». Тут жа яны атрымліваюць свае першыя працоўныя ўрокі. 

Па словах кіраўніка ўстановы, аднаго з ініцыятараў імпрэзы, Якава Ліпскага, пуцёўка ў жыццё пачынаецца менавіта з зямлі. Яна дае і вытокі для натхнення. Таму шмат аматараў паэзіі ў раёне. Нават заснавана літаратурнае аб’яднанне. А самі выхаванцы школы-інтэрната падрыхтавалі некалькі шчырых і цікавых музычна-паэтычных нумароў.

Гучалі на прэзентацы і вершы. Што адметна, іх чыталі прадстаўнікі самых розных прафесій, сталыя і маладыя. Жыве яшчэ роднае слова ў палескай глыбінцы!

...Сады, палеткі, зеляніну

І майскай ночы цеплыню.

Сваё жыццё, сваю краіну

На рай замежны не змяню!

Аляксандр ШАЎКО, «СГ»

shevko@sb.by

Фота Аляксандра ГАЗУКІ
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости