В Минске продолжается проведение мини-ярмарок вакансий для студентов

Сваё месца пад сонцам

«Без вопыту працы i студэнтаў не бяром». Такую фразу часта можна сустрэць у аб’явах працадаўцаў, якiя шукаюць новых супрацоўнiкаў. Але што рабiць студэнтам, якiя хочуць вучыцца ўсяму не толькi ў тэорыi, але i на практыцы? Для такiх рабят у iх родных альма-матар перыядычна ладзяць мiнi-кiрмашы вакансiй.

Мiнi-кiрмашы вакансiй на базе ўстаноў вышэйшай адукацыi праводзяць штотыднёва.

Вакансii анлайн

— Штотыднёвае правядзенне мiнi-кiрмашоў вакансiй на базе ўстаноў вышэйшай адукацыi Мiнска арганiзавана ў мэтах садзейнiчання занятасцi студэнцкай моладзi, —раскрывае сутнасць намеснiк начальнiка аддзела па працы з наймальнiкамi ўпраўлення занятасцi насельнiцтва Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Таццяна Падлiвальчава. — Графiк правядзення мерапрыемстваў складаецца i фармiруецца з улiкам заявак наймальнiкаў i прапаноў навучальных устаноў.

Напрыклад, на мiнулым тыднi мiнi-кiрмаш вакансiй прайшоў у Мiжнародным унiверсiтэце «МIПСА», на гэтым — у Мiнскiм дзяржаўным лiнгвiстычным унiверсiтэце. Ва ўмовах складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi на дапамогу навучальным установам прыходзяць iнфармацыйныя тэхналогii. Напрыклад, у Мiжнародным дзяржаўным экалагiчным iнстытуце iмя А. Д. Сахарава БДУ ў сувязi з загадам рэктара аб абмежаваннi правядзення культурна-масавых i спартыўна-масавых мерапрыемстваў нядаўна выкарыстоўвалi анлайн-фармат.

— Каб не падвяргаць студэнтаў рызыцы, мiнi-кiрмаш вакансiй праходзiў на вiртуальнай пляцоўцы, — расказвае намеснiк дэкана факультэта экалагiчнай медыцыны Вiктар Лемяшэўскi. — Да навучэнцаў давялi адпаведную iнфармацыю, i яны маглi ўдзельнiчаць са сваiх прылад самастойна.

Дзякуючы міні-кірмашам у студэнтаў ёсць магчымасць размаўляць непасрэдна з працадаўцам.

Было прадстаўлена восем арганiзацый Мiнска: «МАЗ», «Мiнскi мясакамбiнат», тры фiлiялы ДП «Мiнсктранс», «Белмедпрэпараты», «Белсаюздрук», «Мiнсккамунцепласетка», «Мiнскрамбуд» i «Керамiн». У мерапрыемстве актыўна ўдзельнiчала каля 70 чалавек. Асноўнымi зацiкаўленымi асобамi, як i чакалася, сталi студэнты выпускных курсаў i магiстранты.

— Такiя мiнi-кiрмашы спрыяюць таму, каб студэнты маглi падабраць для сябе тое, што iм цiкава i адпавядае iх запытам па занятасцi i даходзе, якi яны будуць мець пры працаўладкаваннi, — разважае Вiктар Лемяшэўскi. — Выключаецца элемент пасярэднiка, у студэнтаў ёсць магчымасць размаўляць непасрэдна з працадаўцам.

Зрэшты, мiнi-кiрмашы вакансiй дапамагаюць вырашыць пытанне не толькi з працаўладкаваннем. Знаёмства з патэнцыяльнымi працадаўцамi дазваляе дамовiцца, напрыклад, аб праходжаннi пераддыпломнай i iншых вiдаў практыкi.

Знаёмства з патэнцыяльнымi працадаўцамi дазваляе дамовiцца аб праходжаннi практыкi.

Праца шукае студэнта

Акрамя мясцовых мерапрыемстваў у рамках навучальных устаноў, у студэнтаў ёсць магчымасць паўдзельнiчаць у больш маштабных тэндарах на рабочыя месцы. Для iнфармавання аб магчымасцi працаўладкавання штотыдзень па чацвяргах на электроннай пляцоўцы e-vacancy.by з 10.00 да 12.00 праводзяцца спецыялiзаваныя электронныя кiрмашы вакансiй, падчас якiх у рэжыме анлайн студэнты могуць атрымаць кансультацыю наймальнiка, iнфармацыю аб свабодных рабочых месцах i рэжыме працы, накiраваць рэзюмэ. Падаюцца звесткi аб вакансiях i ўмовах працы, магчымасцях працаўладкавання ў вольны ад вучобы час, а наймальнiкi праводзяць гутаркi i кансультацыi.

— У вынiку работы, якая праводзiцца, больш за 7,2 тысячы студэнтаў атрымала iнфармацыю аб свабодных рабочых месцах, — дзелiцца статыстыкай Таццяна Падлiвальчава. — Арганiзацыi прапанавалi больш за 6,5 тысячы вакансiй. Паводле iнфармацыi наймальнiкаў, працаўладкавана 610 чалавек, у тым лiку 322 — у рамках адрасных мерапрыемстваў. Усяго на 5 лiстапада 2020 года ў арганiзацыях горада працуе больш за 5000 студэнтаў.

Так што попыт ёсць i на студэнтаў без вопыту. Бо галоўнае не ўзрост i стаж, а жаданне працаваць.

grudnitskiy@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter