Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Новыя цікавыя сустрэчы з класікай прапануе аматарам беларускай літаратуры Літаратурны музей Петруся Броўкі

Сваё душу грэе

Класіка — гэта тое, што не старэе, сцвярджаюць мудрыя людзі. Пэўна, тым і кіраваліся стваральнікі праекта “Чытаем сваё. Класіка”. А гэта культуролаг Таццяна Ткачова ды журналістка, выкладчыца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец. Музей Петруся Броўкі ды беларускі жаночы партал VELVET і запрашаюць на імпрэзы тых, хто жадае паглыбіцца ў спадчыну лепшых беларускіх пісьменнікаў.

Нядаўна ў музеі прайшла сустрэча “Кузьма Чорны. У пошуках будучыні”. Ураджэнец вёскі Боркі цяперашняга Капыльскага раёна — гэта найбуйнейшы празаік, вялікі знаўца чалавечай душы. Ягоныя творы, у тым ліку раманы, вывучаюцца ў школе. Кузьма Чорны быў старшынёй літаб’яднання “Узвышша”, а потым — вязнем сталінскай турмы, які пакінуў страшныя сведчанні злачынстваў рэжыму. Для тых, хто жадае спазнаць беларускую душу, творы Кузьмы Чорнага — неацэнная крыніца ведаў.

Голас Радзімы № 14 (3518), чацвер, 6 красавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter