Нядаўнія падзеі ў Фергюсоне выклікалі масавыя грамадскія хваляванні на расавай глебе па ўсёй Амерыцы

Свае людзі

Аб паліцэйскім самавольстве ў ЗША адносна сваіх жа грамадзянаў у СМІ паведамляецца з заўважнай перыядычнасцю. А нядаўнія падзеі ў Фергюсоне выклікалі масавыя грамадскія хваляванні на расавай глебе па ўсёй Амерыцы. 

І нездарма. З пачатку года амерыканскія паліцэйскія застрэлілі 385 чалавек (з іх 365 мужчын, 20 жанчын). Большая частка ахвяраў была ўзброена пісталетамі, нажамі, мачэтэ, іншымі небяспечнымі прыладамі. Аднак 49 чалавек усё ж былі без зброі.

На фоне перманентных крызісных падзей ва Украіне працягваецца супрацьстаянне Усходу и Захаду. Сярод чарговага інструментарыя — “чорны спіс” грамадзянаў Еўрасаюза, якім забаронены ўезд у Расію. Ён быў падрыхтаваны ў адказ на “несяброўскія крокі еўрапейскіх партнёраў”, паведаміў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. У Маскве пацвердзілі, што пэўныя асобы цяпер не могуць наведваць Расію. Такіх набралося 89.

Выбухам сярод чыстага неба стала і прызначэнне Пятром Парашэнкам новага губернатара Адэскай вобласці. Карт-бланш ад прэзідэнта днямі атрымаў першы ў найноўшай гісторыі Украіны прызначэнец-замежнік — экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Ён узначаліў даволі моцны паўднёвы рэгіён. Эксперты ўпэўненыя, што гэта было зроблена ўладай для таго, каб апошні здолеў спыніць эканамічны калапс, карупцыю і эфектыўна змагацца з апалчэнцамі Данбаса. І дадаюць: у выніку магчымых дзеянняў Саакашвілі Адэса можа стаць вялікай ваенна-марской базай НАТА, ды і за мяжой расійскага Крыма і суседняга з Украінай Прыднястроўя ім будзе ўстаноўлены надзейны кантроль.

Не ўсё могуць каралі. Днямі ад імя караля Бельгіі і ягонай сям’і праз інтэрнэт на продаж выставілі каля сотні вышак сена (без пестыцыдаў) па цане 2,2 еўра і вагой прыкладна 13 кілаграмаў кожная. Сена сабрана ў землях Вілер-сюр-Лес, з якіх бельгійскі двор атрымлівае даходы. Аб’ява доўга ў сетцы не праіснавала і была знятая. Нагадаю: Бельгія штогод выдаткоўвае на ўтрыманне каралеўскага сямейства 11,5 мільёна еўра. Відаць, на жыццё не хапае. 

Імя іншай манаршай асобы апынулася ў скандальнай гісторыі. Маладога Бурбона абвінавацілі ў расізме. 16-гадовы пляменнік іспанскага караля палаяўся з падлеткам азіяцкага паходжання падчас сваёй спробы першым прайсці на забаўляльны атракцыён у Мадрыдзе. Член каралеўскай сям’і не хацеў стаяць у чарзе з простымі людзьмі...

Усё гэта адбывалася на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе далей? Мяне таксама. Пажывём — пабачым!

Сустрэнемся пазней...

sav@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter