Надзяляем хлебам, соллю
I добрай доляй,
Золатам, серабром
I ўсялякім дабром!
Дарую вам мех зрэбны
Да рубель срэбны
На век доўгі,
На быт добры,
На новую гаспадарку.
* * *
Каб жылі багата, як восень,
Каб былі красны, як вясна,
А душы, як вада,
Каб разам усё жыццё ішлі,
Шчасце-долю сабе знайшлі.
* * *
Дарую пару галубоў.
Каб была моцная любоў.
* * *
А я дарую зялёнага дуба,
Штоб у шлюбе жылі люба.
Особый пласт свадебных поздравлений — пожелания (иногда граничащие с требованием) иметь много детей, причем в них зачастую звучала подсказка сначала родить сына-наследника, а затем уже красавицу-дочку, помощницу по дому:
Дару цыбулю,
Каб праз год пазваў бабулю.
* * *
Дарую кароўку, шчэ й бычка,
Каб першы быў сынок, другая — дачка!
* * *
Дарую бульбы падполле,
Каб завялі дзетак застолле.
* * *
Колькі ў Колінай хаце куточкаў,
Каб столькі было сыночкаў,
Колькі ў Насці падушак,
Каб столькі было дачушак.
* * *
В свадебных поздравлениях-пожеланиях гости моделировали будущее детей, говорили об их умственных и физических способностях:
Дарую буракамі,
Каб не былі вашы дзеці дуракамі!
* * *
Дару медзі,
Каб дзеці былі, як мядзведзі.
* * *
Дарую грошы,
каб былі дзеці харошы.
* * *
Дарую падарунак
На чатыры канты,
Каб было чатыры сыны,
I ўсе — музыканты.
* * *
Дарую пяцёрку,
Каб нарадзіла дачку-танцорку.
* * *
Дарую мяч,
Каб быў сын урач.
* * *
Нередко в свадебных пожеланиях звучали требования морально-этического плана:
Дарую маладым каробку медзякоў,
Каб не слухалі чужых языкоў.
* * *
Дарую мех пшаніцы,
Каб не хапаў чужых баб за спадніцы.
* * *
Дарую бычка,
Каб не шукала другога мужычка.
* * *
Жадаю пары маладой
Дажыць да свадзьбы залатой,
Жыць і харашо дружыць,
Па другіх не хадзіць.
* * *
Среди всех свадебных пожеланий обязательными были и пожелания откровенно эротического характера:
Каб ваш ложак рыпаў, рыпаў,
А да году сынок выпаў.
* * *
Дару вам рубель,
Каб купілі карабель,
Каб дзень цалаваліся,
А ноч кахаліся.
* * *
Калі ж будзе муж не разіня,
Палучыш медаль “Маці-гераіня”.
* * *
В свадебных пожеланиях прослеживались и первые взаимоотношения между тещей и зятем, невесткой и свекровью:
Дарую курачку-квактуху,
Штоб маладая пацалавала свякруху.
* * *
Дару вам рубель,
А я на яго працаваў,
Хачу, каб зяць
Цешчу пацалаваў.
* * *
Дару табе бурак,
Каб не называла свёкра дурак.
* * *
Дару табе цыбулю,
Каб свякрусе не паказвала дулю!
* * *
Дарую маладому зялёную рошчу,
Каб любіў сваю цёшчу.
В свадебных пожеланиях в адрес молодых звучали и своего рода наказы быть трудолюбивыми, обзавестить хорошим хозяйством, уважать родителей, почитать Бога:
Дарую я сваім маладым, не сваім да Божым,
чырвонага золата, цёлку, аўцу і свінню.
Да на ета пушчай не спагадаюць,
а рана ўставаюць,
атца і маць паважаюць,
то і Бог паможа!
* * *
3 вяселейкам вас паздраўляю,
Шчаслівай жызні вам жадаю.
Каб адзін аднаго шанавалі,
I бацькоў старых не забывалі.
* * *
Так будзьце ж здаровы
I жывіце багата,
Наколькі дазволіць
Вам ваша зарплата.
Думается, что мы пока не осознали настоящей глубины афористичности этого фольклорного жанра. Здесь прослеживается и безграничность опыта народной педагогики, и жизненная мудрость веков и тысячелетий. Вот на чем должны основываться “законы” супружеской жизни.