Завтра во Дворце спорта назовут победителей конкурса «Песня года Беларусі»

Свята хітоў

Гала-канцэрт «Песня года Беларусі» — праект тэлеканала АНТ, у якім удзельнічаюць не толькі вядомыя спевакі, але і пачаткоўцы. Хэдлайнерам канцэрта стане папулярны малады выканаўца Ціма Беларускіх. На сцэну выйдуць таксама Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Іскуі Абалян, Улада, Ганна Шаркунова, Анастасія Ціхановіч, гурты Aura, «Лас-Вегас», «Дрозды», «Тяни-Толкай», «Провокация» і многія іншыя.

ont.by

Спіс удзельнікаў гала-канцэрта фарміраваўся тэлеканалам АНТ з улікам укладу аўтараў і выканаўцаў у развіццё беларускай нацыянальнай музычнай культуры, папулярнасці песень у радыёслухачоў, гле­да­чоў канала і карыстальнікаў інтэрнэту. У інтэр­нэт-галасаванні праекта «Песня года Беларусі» на сайце тэлеканала АНТ прынялі ўдзел каля мільёна чалавек.

Пераможцы прэміі будуць названы ў наступных намінацыях: «Лепшы выканаўца года» (мужчынскі і жаночы вакал)», «Лепшы гурт года», «Адкрыццё года», «Лепшы аўтар музыкі», «Лепшы аўтар слоў», «Лепшая песня года», «За ўклад у развіццё эстраднай папулярнай музыкі», «За вернасць беларускай эстрадзе».

У эфіры тэлеканала АНТ гала-канцэрт «Песня года Беларусі» пакажуць 25 студзеня.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter