В Минске начали вести тоннель к новой станции третьей линии метро

Сустрэнемся на «Аэрадромнай»

Метрабудаўцы прыступілі да праходкі яшчэ аднаго тунэля трэцяй лініі метро — ад станцыі «Кавальская Слабада» ў напрамку да станцыі «Аэрадромная». Карэспандэнт «Р» наведала будаўнічы ўчастак, дзе работа не спыняецца круглыя суткі, і даведалася, як хутка новы тунэль будзе гатовы.

Электраслесар Сяргей ПАПКОЎ.

На глыбіні 12 м немеханізаваны шчыт «Вольга» рухаецца ў бок будучай станцыі «Аэрадромная» — яму трэба пераадолець крыху болей за 400 метраў. Распрацоўка грунту робiцца ўручную — рыдлёўкамі і адбойнымі малаткамі, пасля чаго яго дастаўляюць на паверхню з дапамогай электравознай адкаткі. Затым збіраюцца кольцы, і метр за метрам пракладваецца тунэль, сцісла апісвае тэхналогію Сяргей Пшонка, начальнік участка № 9 СМУ-2 «Мінскметрабуда»:

— Сярэдняя хуткасць праходкі тунэля — метр у суткі. Умовы надвор’я на працу ніяк не ўплываюць: у нас пастаянная тэмпература ў тунэлі ў раёне васьмі градусаў цяпла. Уплывае толькі геалагічны фактар: калі гліна — распрацоўваць грунт цяжэй, але менш небяспечна, а калі пясок — працаваць лягчэй, але ёсць рызыка вывальвання грунту. На гэтым жа ўчастку ў асноўным супесак і гліна. Узровень грунтавых вод ніжэй тунэля, так што вада нам таксама не перашкодзіць.

Праект станцыі «Аэрадромная».
фота источник

У кожнай змене звычайна працуюць да 15 рабочых: праходчыкі, слесары, электрыкі і механікі. У лютым у работу ўключыцца яшчэ адзін немеханізаваны шчыт — пляцоўка для яго старту ўжо рыхтуецца. Начальнік участка прагназуе, што ў кастрычніку тунэль будзе пабудаваны. Таксама пачалася пракладка тунэля адкрытым спосабам у процілеглы бок, у напрамку да станцыі «Кавальская Слабада» — да яе прыблізна сто метраў, якія будаўнікі метро плануюць пераадолець да канца лютага. 

Трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна з чатырнаццаццю станцыямі і працягласцю каля 17 кіламетраў злучыць поўнач і поўдзень горада з цэнтрам. Плануецца, што будаўніцтва лініі завершыцца да 2028 года.

matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter