Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Удзельніцы вядомага фальклорнага гурта “Россияночка” з Цюменьскай вобласці прыедуць у Беларусь на пачатку чэрвеня

Сустрэнемся летам

Газеты “СОЮЗ” і “Российская газета” надрукавалі тэкст “В гости к самоходам”: пра паездку журналістаў з Беларусі ў 2013-м у вёскі Ермакі ды Асінаўка Вікулаўскага раёна Цюменьскай вобласці: там кампактна жывуць нашчадкі беларусаў-самаходаў. “Прачытала ваш тэкст, вельмі добра напісана!” — адгукнулася на публікацыю Надзея Вычужаніна, мастацкая кіраўніца гурта “Россияночка”, добра вядомага ў тых месцах.

А ў рэпертуары гурта складаюць аснову песні беларусаў-самаходаў. І яго сёлета запрасілі на Тройцу — 3 чэрвеня — выступіць у аграгарадку Рагінь: на свяце вёскі. “А Рагінь — гэта Радзіма нашых продкаў! Мы вельмі рады!” — піша нам Надзея Іванаўна. Запрашэнне зрабіла вядомая фалькларыстка Вольга Лабачэўская.

То сустрэнемся летам!

Голас Радзімы № 16 (3520), чацвер, 20 красавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter