Сустрэліся Вясна з Зімою

Як і большасць старажытных абрадаў, масленічныя таксама звязаны з земляробствам і прызываюць да пладароддзя зямлі. А свята з кірмашамі, блінамі, гульнямі перад масленічным слупом і спальваннем чучала стане апошнім перад Вялікаднем. Провады зімы адбудуцца 1—2 сакавіка. У праграме святкаванняў апошніх дзён Масляніцы — тэатралізаваныя прадстаўленні, гульні, конкурсы на лепшыя масленічны стол і касцюм, розныя майстар-класы і спальванне чучала Зімы, паведамілі ў Мінскім абласным Цэнтры народнай творчасці.

ЗАКАНЧВАЕЦЦА сырны тыдзень. Заўтра мы развітваемся з Масленіцай, якая сімвалізуе ў народным календары сустрэчу Вясны з Зімою

Як і большасць старажытных абрадаў, масленічныя таксама звязаны з земляробствам і прызываюць да пладароддзя зямлі. А свята з кірмашамі, блінамі, гульнямі перад масленічным слупом і спальваннем чучала стане апошнім перад Вялікаднем. Провады зімы адбудуцца 1—2 сакавіка. У праграме святкаванняў апошніх дзён Масляніцы — тэатралізаваныя прадстаўленні, гульні, конкурсы на лепшыя масленічны стол і касцюм, розныя майстар-класы і спальванне чучала Зімы, паведамілі ў Мінскім абласным Цэнтры народнай творчасці.

Актыўна выкарыстоўваюць такую нагоду для прыцягнення наведвальнікаў беларускія аграсядзібы і музеі. Так, у адной аграэкасядзібе  на Лагойшчыне падрыхтавана цэлая праграма з традыцыйнымі абрадамі, гульнямі і забавамі, якая ўключае і частаванне блінцамі з мёдам, духмянай гарбатай на зёлках, што гатуецца тут па адмысловых рэцэптах — асобна для мужчын і жанчын. Да гаспадара ўжо наведвалася некалькі груп — спалілі шэсць чучалаў Зімы.

У Музеі старажытных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» 1 сакавіка абяцаюць насычаную анімацыйную праграму «Вызваленне Вясны». Гасцей разам з традыцыйнымі забавамі, такімі як перацягванне каната, пачастункі і загадкі ад бабулі Зімы, чакаюць рыцарскія турніры, стральба з лука.

А Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 2 сакавіка прадставіць унікальную выставу прыстасаванняў для вырабу сыра і масла. На свяце можна будзе навучыцца таньчыць польку і паказаць свой спрыт на масленічным слупе. Провады зімы ў рэгіёне працягнуцца да 8 сакавіка.

Алена КЛІМОВІЧ, «СГ»

Фота БЕЛТА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter