«Сустрэча» з Кажан-Гарадка

У «Сустрэчы» спявалі Віктар ВАЛЫНЧЫЦ, Мікалай ГРЫЦКЕВІЧ і Пётр ВАЙЦЯХОЎСКІ. Усе яны былі выкладчыкамі школы. Праз некаторы час калектыў вырас у ансамбль народнай песні, у ім спявалі ўжо і жанчыны, якія таксама працавалі тут.

Спачатку ў Кажан-Гарадоцкай дзіцячай музычнай школе мастацтваў з’явілася мужчынскае трыа

У «Сустрэчы» спявалі Віктар ВАЛЫНЧЫЦ, Мікалай ГРЫЦКЕВІЧ і Пётр ВАЙЦЯХОЎСКІ. Усе яны былі выкладчыкамі школы. Праз некаторы час калектыў вырас у ансамбль народнай песні, у ім спявалі ўжо і жанчыны, якія таксама працавалі тут.

З гадамі склад мяняўся, і цяпер у калектыве  засталіся Віктар Валынчыц, Жана Дземідовіч, Валянціна і Ірына Веляскевічы (на здымку). Але нязменнай засталася сутнасць рэпертуару, які засноўваўся на фальклорных песнях ці напісаных у народным стылі творах мясцовага самадзейнага кампазітара Андрэя Гурбановіча.

Гэты ўнікальны чалавек не мае музычнай адукацыі, але добра адчувае душу народных песень. Ён збірае ў навакольных вёсках фальклорныя творы і апрацоўвае. У выніку нараджаюцца цудоўныя песні. Гэтай справай займаецца і кіраўнік ансамбля Віктар Валынчыц.

Што тычыцца геаграфіі выступленняў, то ансамбль ужо пабываў ва ўсіх вёсках свайго раёна, розных гарадах Беларусі і нават у Польшчы. Летась, напрыклад, самадзейныя артысты гастралявалі па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Тадэуша Касцюшкі.

— Спявалі мы і па-беларуску, і па-польску, — расказвае Жана Дземідовіч. — Прычым мовы суседзяў першапачаткова не ведалі, таму некаторы час давялося спасцігаць яе з дапамогай падручнікаў і Інтэрнэта.

Цяпер ансамбль рыхтуецца выступіць на фестывалі «Зов Полесья». Самадзейныя артысты ў сваіх песнях пакажуць прыгажосць роднага краю і, вядома ж, любімага Кажан-Гарадка.

Васіль ГЕДРОЙЦ, «БН»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter