Супрацоўніцтва па-італьянску

Беларускія мастакі могуць удзельнічаць у Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва.

Такую ініцыятыву падтрымаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Арнальда Абеці. Перамовы з ім правёў міністр культуры нашай краіны Павел Латушка.

Улічваючы існуючую зацікаўленасць бакоў да далейшага ўмацавання беларуска-італьянскага супрацоўніцтва, суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць культурнага развіцця па шырокім спектры двухбаковых адносін.

Таццяна УСКОВА, “БН”

АД «БН». Дарэчы, інтэрв`ю з дырэктарам Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталляй Шаранговіч, якая раскажа аб Венецыянскай біенале, чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter