Супраць злачынства -сумесна

Пытаннi ўмацавання сумесных дзеянняў у барацьбе са злачыннасцю абмеркаваны ўчора ў Гомелi на сустрэчы кiраўнiкоў падраздзяленняў крымiнальнай мiлiцыi Беларусi i Расiйскай Федэрацыi. Асноўныя тэмы зацiкаўленага дыялогу, што адбыўся з удзелам начальнiкаў упраўленняў МУС дзвюх дзяржаў, - эфектыўнасць раней заключаных пагадненняў аб узаемадзеяннi памiж службамi антыкрымiнальнага блоку, а таксама выкананне рашэнняў аб’яднанай калегii Мiнiстэрства унутраных спраў Саюзнай дзяржавы. Асаблiвая ўвага супрацоўнiкаў крымiнальнай мiлiцыi скiравана на сумеснае супрацьстаянне арганiзаванай, эканамiчнай злачыннасцi, незаконнаму абароту наркотыкаў, злачынствам у сферы высокiх тэхналогiй. Нарада стала i своеасаблiвай пляцоўкай для пашырэння лепшага вопыту.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter