В Брюсселе прошла встреча министров иностранных дел стран НАТО

Супраць “закону джунгляў”

“Халодная вайна”, “гонка ўзбраенняў”, “блокавае супрацьстаянне ваенна-палітычных апанентаў” — гэтыя тэрміны эпохі 1970-х гадоў зноў у скарыстанні палітыкаў. Недарэмна кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні занепакоена сёння фактам нівеліравання норм міжнароднага права. Яна канстатуе, што новы сусветны парадак так па-сапраўднаму і не ўкараніўся, а з-за аспрэчвання ў свеце важных для бяспекі міжнародных дамоўленасцяў можа атрымаць перавагу “закон джунгляў” замест вяршэнства права.

Днямі ў Бруселі адбылася чарговая сустрэча міністраў замежных спраў краін — членаў НАТА, на якой абмеркаваны перспектывы існавання Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), сітуацыя на Блізкім Усходзе, у Афганістане і ва Украіне. Па выніках згаданага міністэрыялу стала вядома: у альянсе лічаць, што агульная сістэма кантролю за ўзбраеннямі — у тым ліку ў межах ДРСМД — разбураецца са з’яўленнем у Расіі найноўшага ракетнага комплексу 9М729 “Наватар”, які можа несці ядзерны зарад. Аб фактычным парушэнні ДРСМД у сувязі з сістэмай 9М729 “Наватар” заявіў і Дзярждэпартамент ЗША, нягледзячы на афіцыйную рэакцыю РФ аб безумоўным выкананні краінай усеабдымнай ДРСМД.

З нагоды міністры замежных спраў АДКБ прынялі спецыяльную заяву па сітуацыі вакол ДРСМД, падтрымаўшы ініцыятыву Германіі “аб структурыраваным дыялогу па выкліках бяспекі”.

Гаворачы пра Афганістан, Сталтэнберг нагадаў аб рэвізіі місіі НАТА ў гэтай краіне. Ён пацвердзіў пазіцыю Паўночнаатлантычнага альянсу аб узмацненні ролі арганізацыі ў рэгіёне, дзе зараз дзейнічаюць міжнародныя тэрарыстычныя групоўкі “Талібан”, “Аль-Каіда” і “Ісламская дзяржава”, якія між іншым “могуць ажыццявіць пранікненне ў Еўропу”.

Апафеозам натаўскага форуму ў Бельгіі з’явілася заява дзяржсакратара Злучаных Штатаў Майка Пампеа, а па сутнасці ўльтыматум, адносна далейшага дзеяння ДРСМД. Паводле слоў чыноўніка, Вашынгтон выйдзе з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці, калі Расія на працягу 60 дзён не вернецца да яго выканання. 

Таксама не трэба забывацца і пра эканоміку. Нормай узаемаадносін сёння становяцца санкцыі, пратэкцыянізм і нацыянальны эгаізм. Напрыклад, на працягу бягучага года ЗША і Кітай, з падачы амерыканскага прэзідэнта, вядуць паміж сабой гандлёвую вайну (з-за вялікага дэфіцыту ў двухбаковым гандлёвым балансе). Аднак згаданыя супярэчнасці найбуйнейшых эканомік свету былі часова пераадолены на саміце “дваццаткі” ў Аргенціне: краіны здолелі дамовіцца аб спыненні ўвядзення новых пошлін. На перамовы адведзена 90 дзён.

Тым не менш на фоне ўсіх гэтых красамоўных падзей гаспадар Белага дома ўсё ж мусіць абмеркаваць з лідарамі КНР і Расіі гонку ўзбраенняў. Аб гэтым ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, паведамляе БЕЛТА. “Я ўпэўнены, што ў будучым я і старшыня Сі Цзіньпін разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пачнём перамовы аб спыненні гонкі ўзбраенняў, якая стала буйной і некантралюемай”, — паведаміў Трамп. Амерыканскі прэзідэнт гаворыць і аб выдаткаванні сёлета ў ЗША на ўзбраенне 716 мільярдаў долараў.

Спадзяёмся, сусветная супольнасць пачуе гэты сігнал і яго лагічным працягам могуць быць сапраўдныя перамовы па актуальнай для ўсёй планеты праблематыцы ваеннага супрацьстаяння. На прынцыпах узаемапавагі і шматпалярнасці прыняцця рашэнняў у міжнароднай палітыцы. Якой, дарэчы, даўно і нязменна прытрымліваецца наша краіна, — у нядаўнім інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24” Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў прыхільнасць беларускага боку шматпалярнаму свету разам з Расіяй, Кітаем і іншымі дзяржавамі.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter