Новая детская книга «Супоўніца Міла» Елены Стельмах — о семейных ценностях и гончарных традициях

«Супоўнiца Мiла» за вялiкiм сталом

Яркае, арыгiнальнае выданне «Супоўнiца Мiла» беларускай пiсьменнiцы Алены Стэльмах з’явiлася на свет у Выдавецкiм доме «Звязда». Прэзентацыя навiнкi адбылася на Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставе-кiрмашы. Дзецi ўважлiва слухалi аўтара i самi захацелi пераняць навуку ў ганчарнага майстра Марцiна, каб зрабiць такую ж супоўнiцу. Гэта вялiкая пасудзiна, якая звычайна збiрала вакол сябе дружную сям’ю. Так заведзена ў нашых нацыянальных традыцыях. Галоўная задумка кнiгi — не толькi расказаць цiкавую гiсторыю, але i паказаць пераемнасць пакаленняў, сутнасць беларускiх заняткаў, падкрэслiць каштоўнасць дабрынi i справядлiвасцi.


Алена Стэльмах упэўнена, што ў кнiжках важна далучыць юных чытачоў да нашай гiсторыi:
— Праз захапленне героямi i сюжэтам дзецi паглыбляюцца ў нашы каранi. На такiм падыходзе грунтавалiся мае папярэднiя дзiцячыя кнiгi «В гостях у Франциска Скорины», «Большое представление для Сонечки».
Падзеi ў iх адбываюцца ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна, дзе сядзiба знакамiтага графа Чапскага, парк, возера, царква на беразе. Героi пасялiлiся ў парку — варона Карыла, гузiк Юзiк, садоўнiк Аловак i iншыя. Памiж iмi складваюцца адносiны, як i памiж сучаснымi людзьмi. 

Яшчэ адна кнiга Алены Стэльмах «Павучок Славiк» услаўляе маральныя прынцыпы. Дзецi баяцца павука, якi пасялiўся на акне. А мама, наадварот, вучыць ставiцца да ўсiх зычлiва, у тым лiку да тых, хто не падобны на цябе. Тэндэнцыю сямейных каштоўнасцей працягвае i «Супоўнiца Мiла». Не зусiм звыклае для нас слова «супоў­нiца», але ў былыя часы гэтая пасудзiна была вельмi запатрабавана.

— Праз супоўнiцу паказваю беларускую гiсторыю. Яе вырабiў таленавiты ганчар Марцiн. А пераняў ён гэтую навуку ад свайго дзеда. Калi Марцiн быў маленькiм, аднагодкi дражнiлiся i абзывалi яго «гаршкаляпiлам». Тады дзед паклiкаў дзяцей да сябе i паказаў iм, што можа атрымацца з «нязграбнай» глiны, кожнаму змайстраваў па свiстульцы. З таго часу сябры больш не абзывалiся на Марцiна, а хлопчык зразумеў, якой карыснай справай займаецца дзед, — раскрывае сюжэт Алена Стэльмах.

Пераемнасць пакаленняў, традыцый пераплятаецца з гiсторыяй ганчарства. У кнiзе з вуснаў мудрага i разумнага дзеда дакладна апiсваецца, як адкрылi для сябе глiну першабытныя людзi: «Яна мяккая, падатлiвая. Ёю пачалi абмазваць прыстасаваныя для жылля буданы, i тыя станавiлiся больш трывалымi. Тады ж людзi паспрабавалi абмазваць глiнай i плеценыя вырабы. У агнi плецены каркас выгараў. Глiна ж захоўвала форму, выраб з яе станавiўся яшчэ больш моцным. Гэта i навяло на думку ляпiць посуд i абпальваць яго на агнi».

Прыкладна такiм чынам, але ўжо з рук дзедавага ўнука Марцiна, праз многа гадоў на свет з’явiлася Супоўнiца. З вялiкай лiтары, бо яна гераiня кнiгi. Мае свае думкi, пачуццi. На палiцы крамы ў яе закахаўся Збан. Панна Глiна таксама ў творы адухоўленая, майстар размаўляе з ёй, звяртаючыся: «Мая Найсветласць!» Словам, чароўная казка, якая вучыць дабрынi i сяброўству.
На Супоўнiцу пакупнiкi часта звярталi ўвагу, але перавагу аддавалi больш танным суседзям. Эмiлька, якая прыйшла ў краму разам з мамай, не магла адарваць вачэй ад пасудзiны.
«У расчуленай Супоўнiцы, якая назiрала за дзяўчынкай, расло, шырылася прыемнае адчуванне таго, што вось гэтая малая i ёсць тая самая чаканая ёю пакупнiца». Так i сталася. Хоць Эмiлька не вельмi любiла суп, зараз нiколi ад яго не адмовiцца.

А Супоўнiца прадчувала, як збярэ за вялiкiм сталом дружную шматдзетную сям’ю, як усе будуць цягнуцца вялiкiмi лыжкамi за супам i дзялiцца сямейнымi сакрэтамi. Давер, кажа аўтар, каштуе самага дарагога, i яго трэба заслужыць. Цiкавы сюжэт з разнастайнымi героямi. Нiбыта ёмкi штрых, кот Апалон — жвавы шкоднiк, якому так i карцiць скокнуць на ганчарнае кола, калi яно круцiцца.

Мастак Кацярына Першына намалявала прывабныя iлюстрацыi пра герояў кнiгi, яны зачароўваюць. Глiняныя рэчы, дзецi, Супоўнiца, мама з Эмiлькай, Марцiн з дзедам, усмешлiвы камячок глiны, Апалон — шмат малюнкаў у добрай, сардэчнай казцы, якую, дарэчы, можна праслухаць, адсканаваўшы QR-код. Гэта сучасная тэндэнцыя новых выданняў, з чым яны становяцца яшчэ цiкавейшымi.

basikirskaya@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter