Более 700 организаций в стране разместили свои информационные ресурсы в облаке: как развивается инфраструктура электронного правительства

Суперсэрвiсы: давайце жыць з камфортам

16 верасня ў Гомелi пройдзе першы рэгiянальны форум «#GBSregions (Дзяржава. Бiзнес. Грамадзяне — рэгiёны)». Ён з’яўляецца працягам мiжнароднага лiчбавага форуму, якi праводзiўся ў Мiнску ў красавiку. Правядзенне падобных форумаў запланавана да канца года ва ўсiх абласных цэнтрах. Так, рэгiянальны форум пройдзе 16 верасня ў Гомелi, 14 кастрычнiка — у Брэсце, 4 лiстапада — у Гродне, 25 лiста-пада — у Вiцебску, 16 снежня — у Магiлёве.

На адзiным партале электронных паслуг для кожнага грамадзянiна створаны асабiсты кабiнет, доступ у які адкрые ID-картка.

— Галоўная мэта форуму — стварэнне дыялогавай пляцоўкi для абмеркавання пытанняў абароны iнфармацыi, у тым лiку персанальных даных, а таксама развiццё iнфраструктуры электроннага ўрада, увядзенне бiяметрычных дакументаў, у тым лiку ID-карт, укараненне канцэпцыi «Разумны горад» на рэгiянальным узроўнi, павышэнне IT-пiсьменнасцi грамадства, рэалiзацыя праектаў дзяржаўных органаў i арганiзацый у сферы iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй а таксама перспектыўных распрацовак IT-кампанiй, — расказаў Раман Градусаў, дырэктар РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг».

Ён адзначыў, што iнфраструктура электроннага ўрада ўжо створана i сёння асноўная задача — яе разгортванне, удасканаленне, нарошчванне сэрвiснага складальнiка. Важным крокам у развiццi стане ўкараненне бiяметрычных дакументаў.

— Асноўная асаблiвасць ID-карты — на чыпе запiсаны дадатак электронна-лiчбавага подпiсу, — нагадаў Раман Анатольевiч. — На адзiным партале электронных паслуг для кожнага грамадзянiна створаны асабiсты кабiнет, актывацыя якога адбудзецца пры першым ўваходзе з дапамогай ЭЛП. Карыстальнiк убачыць усе паслугi, якiя можа атрымлiваць. Сёння на партале рэалiзавана больш за 200 электронных сэрвiсаў, 61 з якiх —адмiнiстрацыйныя працэдуры. За мiнулы год агульная колькасць аказаных паслуг перавысiла 6,5 мiльёна, а на 1 верасня бягучага года — 8 мiльёнаў. Штодня аказваецца каля 35 000 электронных паслуг i 200 адмiнiстрацыйных працэдур. Ёсць адмiнiстрацыйныя працэдуры, якiя немагчыма аблiчбаваць, але асноўная iх маса падлягае пераводу ў электронны выгляд. Прычым адна з асноўных задач, якiя мы бачым на перспектыву, — гэта не чыстая аблiчбоўка, а рэiнжынiрынг самiх бiзнес-працэсаў: падрыхтоўка i развiццё суперсэрвiсаў, калi грамадзянiну будзе аказвацца тая цi iншая паслуга ў залежнасцi ад канкрэтнай жыццёвай сiтуацыi — нараджэнне дзiцяцi, рэгiстрацыя юрыдычнай асобы. Дзяржава сама падкажа, што i калi яму трэба зрабiць, а дакументы будуць запытвацца наўпрост з адпаведных дзяржаўных iнфармацыйных рэсурсаў.

Галоўная мэта форуму — стварэнне дыялогавай пляцоўкi для абмеркавання пытанняў абароны iнфармацыi.
Фото  БЕЛТА

Алег Сядзельнiк, генеральны дырэктар СТАА «Беларускiя воблачныя тэхналогii», паведамiў, што больш за 700 арганiзацый краiны ўжо размясцiлi свае iнфармацыйныя сiстэмы i рэсурсы ў воблачным сховiшчы рэспублiканскай платформы.

— Лiчбавая трансфармацыя немагчымая без выканання заканадаўства аб абароне персанальных даных, — падкрэслiў Мiкалай Савановiч, намеснiк начальнiка ўпраўлення канстытуцыйнага i мiжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў. — 15 лiстапада ў сiлу ўступае Закон «Аб абароне персанальных даных», пры гэтым грамадзяне атрымаюць дадатковыя гарантыi абароны iнфармацыi аб прыватным жыццi i шэраг якасна новых правоў. Сярод iх — права раз на год бясплатна запатрабаваць звесткi, хто i навошта меў доступ да яго асабiстай iнфармацыi, права быць забытым, якое дазваляе патрабаваць пры пэўных умовах выдалення сваiх персанальных даных. На арганiзацыi ж, якiя атрымаюць права апрацоўваць асабiстую iнфармацыю, ускладаецца шэраг абавязацельстваў. У першую чаргу — абаранiць наяўныя звесткi.

nevmer@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter