В эти выходные можно попасть на бесплатные экскурсии, которые пройдут в нашей стране и за рубежом

Сумна не будзе

Стала добрай традыцыяй ладзіць напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і мясцін Фэст экскурсаводаў. Сёлета ён пройдзе ўжо у дзясяты раз. Сутнасць праекта не ў тым, каб проста прэзентаваць паслугі экскурсаводаў. Спецыяльна для фэсту распрацоўваюцца ўнікальныя аўтарскія экскурсіі, каб запаліць у беларусах агонь любові да сваёй гісторыі і павагу да мінулага. Экскурсаводы звяртаюць увагу не столькі на велічныя замкі і палацы, колькі на заняпалыя сядзібы і малавядомыя аб’екты, якія хаваюць у сабе нямала таямніц і ствараюць непаўтор­насць роднага краю.


Найбольш маштабна свята праходзіць у сталіцы і абласных гарадах. Але штогод да фэсту далучаюцца раённыя цэнтры і нават невялікія вёскі. Адбываюцца экскурсіі і па замежных гарадах, якія звязаны з гісторыяй нашай краіны. За дзесяцігадовую гісторыю фэсту адбыліся вандроўкі па Маскве, Кракаве, Празе, Вільнюсе і іншых гарадах.

Сёлета аматараў гісторыі чакае каля 300 экскурсій. Сярод іх — літаратурныя вандроўкі, храмавыя экскурсіі, веласіпедныя маршруты. З дапамогай спецыяльных аўдыё-тактыльных сродкаў праводзяцца экскурсіі для людзей з парушэннямі зроку і слыху. Да прыкладу, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» запланавана інклюзіўная экскурсія па выставе «Моваланд». Гасцям прадэманструюць прыёмы працы з наведвальнікамі са слабым зрокам. Тым, хто добра бачыць, прапануюць акуляры, якія імітуюць розныя парушэнні зроку, і павязкі.

Асноўныя мерапрыемствы фэсту запланаваны на 13—14 красавіка. Аднак прайсціся бясплатна цікавымі маршрутамі можна будзе да 22 красавіка. З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце www.festguides.by.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter