5 і 6 верасня Заслаўе прымае Дзень беларускага пісьменства

Сумна не будзе

Штогод у першыя выхадныя верасня адзін з гарадоў Беларусі, як правіла, звязаны з багатай гістарычнай спадчынай і жыццём славутых дзеячаў асветы, культуры і кнігадрукавання, сустракае гасцей свята, прысвечанага Яго Вялікасці Слову.
Штогод у першыя выхадныя верасня адзін з гарадоў Беларусі, як правіла, звязаны з багатай гістарычнай спадчынай і жыццём славутых дзеячаў асветы, культуры і кнігадрукавання, сустракае гасцей свята, прысвечанага Яго Вялікасці Слову. За дваццаць адзін год існавання свята Заслаўю такі гонар выпадае ўжо ў другі раз. А якія яшчэ гарады станавіліся сталіцамі беларускага пісьменства?

map.png


Адчуваеце пах першых вераснёўскіх дзён? Гэты водар сыходзіць ад усяго — яблыкаў у садзе, першага апалага лісця, кветак у руках першакласнікаў, а яшчэ, як ні дзіўна, ад тыпаграфскай фарбы. Самыя свежыя газеты і часопісы, толькі-толькі аддрукаваныя падручнікі і зусім нядаўна пабачыўшыя свет мастацкія кнігі і энцыклапедыі разам са сваімі “бацькамі” — аўтарамі і выдаўцамі — паспяшаюцца заўтра ў Заслаўе на Дзень беларускага пісьменства. Працягнецца свята і ў нядзелю.

Гэта добрая нагода для ўсіх нас успомніць шматвекавыя літаратурныя традыцыі і звярнуцца да каштоўнасцей, закладзеных у кнiгах. Мы яшчэ ляжалі ў калысках, калі нашы мамы чыталі нам казкі, у якіх было пра любоў да роднай зямлі, маральную чысціню, павагу да простага чалавека. Зразумела, з тых часоў змяніліся літаратурныя густы, класікі саступілі месца аўтарам модных бэстсэлераў, у кнігах з’явілася больш жорсткасці і вульгарнасці, але каштоўнасць Слова не зменшылася. Яно было напачатку, і яно будзе заўсёды.

zaslavl.png

У госці да Рагнеды і Ізяслава. Старажытнае Заслаўе в размахам прымае Дзень беларускага пісьменства


“Народная газета” не змагла абысці ўвагай вялікае свята і падрыхтавала напярэдадні Дня беларускага пісьменства спецыяльны выпуск. Як набыць кнігу і не разарыцца? На якіх кніжных навінках варта засяродзіцца? Як прымусіць школьніка чытаць класіку? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце, калі прагартаеце трэці сшытак нашага выдання.
Яшчэ адным падарункам да свята стане прэзентацыя абноўленага выдання “Народнай газеты” падчас Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі. Падыходзьце да галоўнай святочнай сцэны а другой гадзіне дня ў нядзелю — мы не толькі раскажам пра цікавыя фішкі нашай газеты, але і парадуем вас выступленнем ВІА “Вечная маладосць”, адным з удзельнікаў якога з’яўляецца наш супрацоўнік Алег Папоў. Сумна не будзе. Абяцаем!

mila@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter