Сергей Рачков в рамках мониторинга ситуации на рынке лечебных средств посетил СООО «Лекфарм»

Сумленная эканомiка моцнага здароўя

Амаль 180 найменняў лекавай прадукцыi, што выпускаецца, удзел у праграме iмпартазамяшчэння, стабiльнае фiнансавае становiшча i рост экспартных паставак — цi дастаткова ўсяго гэтага для паспяховай працы кампанii на сучасным беларускiм фармацэўтычным рынку? У пошуках адказу на гэтае пытанне старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў учора ў рамках манiторынгу сiтуацыi на рынку лекавых сродкаў наведаў лагойскае СТАА «Лекфарм».

Высокатэхналагiчная вытворчасць у Лагойску працуе стабiльна i мае добрыя захады на будучыню.

Прадукцыю гэтай кампанii добра ведаюць айчынныя спажыўцы. Вiзiтная картка «Лекфарма» — прэпараты для лячэння сардэчна-сасудзiстых i прастудных захворванняў, парушэнняў працы страўнiкава-кiшачнага тракта i многае iншае.

— Штогод наш асартымент павялiчваецца на шэсць—восем найменняў прэпаратаў, — распавядае дырэктар прадпрыемства Андрэй Патаповiч. — Акрамя паставак прадукцыi на ўнутраны рынак, пашыраем сваю прысутнасць за мяжой. Напрыклад, у мiнулым годзе вельмi добра спрацавалi на экспарт, павялiчыўшы аб’ём продажаў на 93 працэнты. Летась цэны на прадукцыю не ўздымалi, у 2021-м яны, без ПДВ, таксама трымаюцца на ранейшым узроўнi.

Сяргей Рачкоў станоўча ацанiў гэтую iнфармацыю. Зрэшты, ён глядзiць на працэс манiторынгу фармацэўтычнага рынку краiны куды больш шырока:

— Мы зараз iмкнёмся зразумець, наколькi краiна забяспечана лекавымi сродкамi. Вядома ж, хвалюе i кошт лекаў. Разам з тым, акрамя манiторынгу коштаў, вывучаюцца праблемныя пытаннi эканамiчнага характару, сенатары цiкавяцца абстаноўкай у калектывах, меркаваннем людзей аб грамадска-палiтычных падзеях, якiя адбываюцца ў краiне. Мае гутаркi з работнiкамi «Лекфарма» паказалi, што людзi валодаюць бягучай сiтуацыяй i арыентаваны на ўстойлiвае развiццё беларускай дзяржавы. Для iх гэта азначае ўносiць пасiльны ўклад у эканомiку, а ў асабiстым плане — мець пастаянную працу, добрую зарплату i магчымасць надаваць належную ўвагу сваiм сем’ям. Дарэчы, узровень заработнай платы спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i высокай квалiфiкацыяй на «Лекфарме» вышэйшы, чым у Мiнску.

Асаблiва важна, што высокатэхналагiчная вытворчасць у Лагойску працуе стабiльна i мае добрыя захады на будучыню.

— У рэзалюцыi VI Усебеларускага народнага сходу запiсана, што адным з важных прыярытэтаў пяцiгодкi з’яўляюцца моцныя рэгiёны, — нагадвае Сяргей Рачкоў. — Вельмi важна, каб такiя прадпрыемствы стваралiся ўдалечынi ад сталiцы. Як i павелiчэнне паставак прадукцыi на экспарт, бо рост экспарту — яшчэ адна задача краiны ў новым пяцiгоддзi.

Цiкавiўся Сяргей Рачкоў i надзённымi праблемамi лагойскага прадпрыемства. У прыватнасцi, абмяркоўвалася тэма асваення вытворчасцi лекавага сродку, якi шырока выкарыстоўваецца ва ўмовах пандэмii каронавiруса. Усе назiраннi, выяўленыя ў працэсе манiторынгу, будуць аформлены ў выглядзе запытаў у розныя мiнiстэрствы, запэўнiў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi. Плануецца таксама складанне рэкамендацый i даручэнняў шэрагу дзяржаўных органаў.

— Сумесныя намаганнi абавязкова прывядуць да вырашэння многiх пастаўленых задач, — перакананы Сяргей Рачкоў. — А праца з вытворцамi — адзiн з важных складнiкаў комплексу мер па ўдасканаленнi працэсу цэнаўтварэння на лекавыя прэпараты.

nesterov@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter